Кьяра, Не там ацент. Не "чаму лічаць", а "чаму працягваюць" лічыць.
У тваім выпадку перамагло большае зло - кампутар.
У маім выпадку - пяцьдзесят на пяцьдзесят. Я дапускаю як наяўнасць тэлевізара ў сваім жыцці, так і кампутара, але яны не настолькі ўплываюць на маё жыццё, каб я падкрэслівала, да прыкладу, тое, што "тэлевізара ў маім жыцці няма" ці "кампутара ў маім жыцці няма". Мне ні тое, ні другое не перашкаджае жыць. Тэлевізар, праўда, менш, чым комп.
Ну, вядома, гэта пры "чысціні умоў" - па тэлевізары я гляджу толькі тое, што мне цікава, як і ў кампутары - шукаю толькі тую інфармацыю, якая карысная і пазнавальная.