Психологическая беседка. Архив

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

argadeni

New member
Што, таксама з праектарам?
нажаль, не, але аднойчы абавязкова будзе:)

Дзевы, вось што мяне здзіўляе, гэта тое, як вашыя мужы без тэліка абыходзяцца...
а навошта тэлік? ёсць інтернэт і магчымасць глядзець тое, што хочаш і тады, калі хочаш + без рэкламы і з магчымасцю зрабіць паўзу. а тэлік, па мне, выпрацоўвае інфантылізм - глядзіш тое, што табе паказваюць і не можаш адысці, бо больш (у бліжэйшы час) не пабачыш, таму сядзіш нібы дурань прывязаны. і мяне пужае, калі тэлік робіцца ў хаце фонам: прачнуліся - ўключылі тэлік, прыйшлі з працы - зноў уключылі тэлік і выключылі ўжо засыная... бррр
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
і магчымасць глядзець тое, што хочаш і тады, калі хочаш + без рэкламы і з магчымасцю зрабіць паўзу. а тэлік, па мне, выпрацоўвае інфантылізм - глядзіш тое, што табе паказваюць і не можаш адысці, бо больш (у бліжэйшы час) не пабачыш, таму сядзіш нібы дурань прывязаны.
ну зараз гэтая праблема вырашальная.
Я таксама тэлевізар рэдка гляджу. Для мяне гэта хутчэй так: выпадкова ўключыць і патрапіць на нешта цікавае. А калі няма цікавага-то выключыць.
 

k_ja_ra

Well-known member
а навошта тэлік?
Ну, у мяне муж па ім глядзіць спампованыя фільмы. У мегаякасці і з мегагукам. :)))) Гэта раз.
Другое - спартыўныя каналы - нашае ўсё (мужава ў сэнсе).
Ну і часам навіны, так, часам беларускія, часам ТНП :girl_werewolf: бо зноў жа спартыўных навінаў, будзь яны няладныя, чакаем.

У сваю чаргу дзеці глядзяць асобныя перадачы па дзіцячым канале. Цалкам неблагія, як па мне. Там жа мульты. Ну акрамя тых. што пампуем час ад часу.
 

argadeni

New member
интересно,почему?
частично ответила выше. изначально, т.е. 12 лет назад, когда началась наша с мужем совместная жизнь, я настояла на ненадобности телика, т.к. он съедает много времени и не успеваешь сделать то, что нужно (читать-писать). и я знала, что у мужа зависимость: сядет смотреть новости и встанет уже только тогда, когда нужно идти спать. а когда телика нет, он отлично без него обходится и успевает гораздо больше. муж аргументам внял и рациональность победила:)
вот если б была настоящая публичная жизнь в рб и актуальные и разнообразные и авторские программы, да чтоб еще была возможность культурное адраджэнне по телику обсуждать-транслировать - я бы согласилась на тв дома. а пока - нет.
 

k_ja_ra

Well-known member
муж аргументам внял
Без шанцаў у маім выпадку. Мы паўгода былі без тэлевізара. Як у новую кватэру ўехалі. Увесь гэты час чэл штодня (!) абіраў мадэль тэлевізара, які ён купіць. як толькі будзе мажлівасць. :))))
Што я не казала - навошта? - не дапамагло. Хаця мушу пагадзіцца, што ён мае рацыю. Глядзець мульты, фільмы на моніке - так сабе задавальненне...
То бок БТ у нашым жыцці амаль (амаль, бо пісала вышэй, што крыху такі ёсць) няма. Але тэлек патрэбны.
Хаця я яго не гляджу ўвогуле. Але, думаю, гэта ўсё ж часовая з'ява.)))
 

argadeni

New member
Глядзець мульты, фільмы на моніке - так сабе задавальненне...
так, таму раз на месяц ці два мы хадзілі ў госці да праектара:)
але гэта асаблівасці нашай працы і формы жыцця - нам патрэбна вельмі шмат чытаць і тое-сёе пісаць (а 12 год назад (асабліва мне) трэба было тоны кніг асвоіць)
 

Лапа

Well-known member
Танюша_, у сваю чаргу ўпершыню сустракаю чэла, якому б гэты фільм не падабаўся.)
мне:) честно, я не понимаю, что прикольного в самом факте напиться в ж...

Дзевы, вось што мяне здзіўляе, гэта тое, як вашыя мужы без тэліка абыходзяцца...
у нас он главный инициатор, а я все мечтаю о телике на кухню, хотя когда я все же включаю его на компе, минут через 15 думаю, и нафига мне телик на кухне:)

і мяне пужае, калі тэлік робіцца ў хаце фонам: прачнуліся - ўключылі тэлік, прыйшлі з працы - зноў уключылі тэлік і выключылі ўжо засыная... бррр
а меня жесточайше раздрожает этот фон в гостях, особенно музыкальные каналы

Глядзець мульты, фільмы на моніке - так сабе задавальненне...
чаму?
 

Coraline

Jones
Меня немного удивляет, что телек продолжают считать злом.. тогда как, на мой взгляд, гораздо более злейшим и идеальнейшим пожирателем времени является комп :))) Под телек я успеваю сделать ВСЕ - и приготовить покушать, и убрать квартиру, и погладить... а если сел за комп - все, пипец, вырванные годы :)))

И как раз "под телевизор" я двигаюсь. А у компа как сел - так и сиди. "Интернет, интернет, отпусти в туалет", как говорится :))) Ну и категорически не могу смотреть фильмы на компьютере. Собственно, как и читать "с него", предпочитаю книги.
 

k_ja_ra

Well-known member
Coraline, думаю, тут проста пра рознае ўсе.
Я "пад тэлевізар" (можа перыяд такі, не ведаю) - не магу. У сэнсе мяне раздражняе страшэнным чынам. Да таго ж "пад тэлевізар" (для мяне!) - гэта калі ідзе ўсялякая чухня.
Бо калі я гляджу добры фільм, "пад" не атрымліваецца. Ці фільм не той, значыць, і на сёння такі не цікавы ўжо, ці ты сядзіш - "адпусці у прыбіральню" :).

Пра тое, што комп жарэ час, безадносна тэлевізіра, і ў гэтым сэнсе абсалютнае зло - згодная.

Наконт кніг і фільмаў на компе +1. Хаця часам і невялікія фільмы гляджу (лянота пампаваць) і чытаю штосьці - не раздрукоўваць жа.))))
 

Coraline

Jones
А, наверное, надо пояснить :) У меня совершенно не идет "телевизор" в плане "все подряд". У меня спутниковое телевидение, поэтому когда ребенок дома - у меня мультики идут. Когда я - исключительно фильмы. Муж иногда может переключить на канал "Дождь" - там публицистика и новости. Все :)

Ну и так как есть каналы, по которым один и тот же фильм идет несколько дней подряд круглые сутки :))), я вполне могу себе позволить смотреть его "кусками". Я вообще с трудом могу себя заставить сесть и посмотреть фильм от начала и до конца - у меня, наверное, СДВГ :))), мне тяжело усидеть на одном месте больше часа :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Coraline, ну я разумею, што ты не "Пусть говорят" глядзіш.))))

Але вось сур'ёзна, я перастала ўспрымаць тэлевізар фонам. Не ўключаю, калі народу майго побач няма. Ясна, што калі дзеці мульты глядзяць, ці муж навіны свае спартыўныя, ці тэніс, я трапляю ў поле яго, тэлевізара, дасягальнасці :)), гуку, як мінімум ( у нас паловы сцен у хаце няма, вітальня, кухня, гасцёўня з тэлевізарам - агульная прастора).
Але мне не камфортна. Але і навушнікі ці берушы ў вушы таксама не ўстаўляю. :)))
Пры першай жа мажлівасці выключаю.)))
 

Coraline

Jones
У меня нет нужды в телевизоре, когда кто-то рядом. Т.е., когда "мои" дома, я с ними общаюсь, и телек мне не нужен. Или когда кто-то в гости приходит. А когда я одна - то включаю. Мне нужен "эффект присутствия" :)))

И на комп я злюсь гораздо чаще, чем на телек - он действительно "жрет" мое время. А телек со мной просто ненавязчиво общается :)))
 

argadeni

New member
я трапляю ў поле яго, тэлевізара, дасягальнасці ), гуку, як мінімум
мяне бянтэжыць, калі дзеці ў гэтае поле трапляюць: у сяброўкі, калі дзіця было малое, муж увесь час глядзей тэлевізар ("ну што тое дзіця разумее - не праблема", а кватэра была аднапакаёвая), а потым дзіцяці кашмары сніліся, а ён здзіўляўся - чаму?
 

k_ja_ra

Well-known member
мяне бянтэжыць, калі дзеці ў гэтае поле трапляюць:
Я разумею, пра што ты. Пляменнік мужа так расце. Я таксама праціўнік тут.

Мае тэлевізар на вочы можа ў 3 гады пабачылі. А ўцямна глядзець пасля 5 сталі. Ну каб сесці і хаця б 10 хвілін паглядзець.
У мяне нават адчуванне, што па гэтым паказчыку мае так гэта нармальна ад равеснікаў адстаюць.
Іх тэлевізар стамляе, паўнаметражныя мульты яны і па сёння амаль не глядзяць (старэйшай 9, калі чё).
Памятаю проста сына сяброў, які ў 5 год учыніў гістэрыку на ДН маёй дачкі, ёй .тады 1 год быў. Па дарозе бацькі купілі яму дыск Шрэка і яму тэрмінова трэба было глядзець. У выніку давялося ставіць. МНЕ. Пры наяўнасці гасцей у гэтым пакоі і ўласнага дзіцяці, якое нават вочы ў той бок не вяло.
Але на той момант гэта было прасцейшым выйсцем, чым слухаць ягонае ныццё і правакацыю скандала.
 

Coraline

Jones
А я - не. Па-мойму, мы ж пра гэта і кажам.)))))))

Ну так з дакладнасцю да наадварот атрымліваецца. Калі ты адна - ты выключаеш тэлевізар, а я, калі адна - наадварот, ўключаю :)


Значна большую пагрозу для дзіцяці я бачу ў кампутары, чым у тэлевізары. Таму мае дзіця сядзіць за кампутарам вельмі дазавана. Я проста ведаю ўжо некалькi дастаткова дарослых людзей, якім каля 30 гадоў, і якія выраслі з кампутарам замест сябра. Пры ўсёй маёй лаяльнасці да кампутара, я за тое, каб ён быў памочнікам па жыцці, а не замяняў жыццё.

Не магу знайсці вядомую карцінку, дзе маладыя людзі сядзяць у кафэ, і ўсе ўтаропіліся ў свае смартфоны. Вось дзе фільм жахаў.
 

k_ja_ra

Well-known member
Coraline, мы з табой як "умный с разумным".))))

Я зразумела цябе. Проста ты пыталася, чаму тэлевізар злом лічаць?
Я не тое каб дакладна на гэта адказвала, але сказала, што розныя ўсе. Нават пры тым, што аднолькава не глядзець ток-шоў і рознае такое ж смецце.
Мяне раздражняе тэлек як такі, і фонам у тым ліку. На сёння. Раней было іначай. Мажліва, пазней будзе іначай.
Мяне ў прынцыпе не цягне да тэлевізара. Зноў жа на сёння. Я забылася, калі глядзела які-небудзь фільм. Гэта перагіб у іншы бок, не спрачаюся. Але гэта часткова адказ на тваё пытанне.:))

А "пра гэта і кажам". У сэнсе, што пра "гляджу ці не гляджу" (уключаю/не ўключаю) тэлевізар можна гаварыць толькі пры "чысціні ўмоў". Бо ў маім выпадку па ходзе я яго, атрымліваецца, часам маю фонам. Але не таму, што так хачу, а таму, што акрамя мяне са мной у хаце жывуць іншыя людзі. Якія таксама маюць права рабіць так, як хочацца ім. У незалежнасці ад майго нецярпення да тэлека. Разумееш?
А калі я абіраю - тэлевізара ў маім жыцці ужо гады 2 няма.)

О. сорі!!! Іронія 31-га - выключэнне.)))))))))))))))))))
 

Coraline

Jones
Кьяра, Не там ацент. Не "чаму лічаць", а "чаму працягваюць" лічыць.

У тваім выпадку перамагло большае зло - кампутар.

У маім выпадку - пяцьдзесят на пяцьдзесят. Я дапускаю як наяўнасць тэлевізара ў сваім жыцці, так і кампутара, але яны не настолькі ўплываюць на маё жыццё, каб я падкрэслівала, да прыкладу, тое, што "тэлевізара ў маім жыцці няма" ці "кампутара ў маім жыцці няма". Мне ні тое, ні другое не перашкаджае жыць. Тэлевізар, праўда, менш, чым комп.


Ну, вядома, гэта пры "чысціні умоў" - па тэлевізары я гляджу толькі тое, што мне цікава, як і ў кампутары - шукаю толькі тую інфармацыю, якая карысная і пазнавальная.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху