але мне -та навошта пра гэта ведаць?
Хотите - нужно знать (если вам хочется общаться с этим человеком), не хотите - можно пройти мимо.
Вось. Ключавое: калі хочаце. Але як бачу, тут ніхто не пытаецца: "калі Вы хочаце ведаць мае эмоцыі на Ваш (ці гэты) конт - магу распавесці. Не - не." Вось тады, калі я кажу "так", далей ужо мае праблемы, як я буду ўспрымаць гэтыя чужыя эмоцыі....І нават (гіпатэтычна), калі яны мне не вельмі прыемны - я сама напрасілася.

І зноў жа, калі я не хачу ведаць эмоцый, гэта аўтаматычна значыць, што працяг камунікацыі мне не цікавы? ІМХО, не... Можа, я сама ў дадзены момант чымсьці раззлавана, ці засмучана і пры тым, што чалавек мне цікавы, але вось менавіта зараз я не хачу чуць пра ягоныя эмоцыі? Мажліва заўтра буду гатова. Не?
Але мы вырашылі, што гэта ў ідэале... А на практыцы, людзі маюць права выражаць эмоцыі не пытаючыся ў іншых....
Але.

Як мне бачыцца... Што мы маем на мэце, калі вучымся свае эмоцыі выражаць, агучваць, перажываць і г.д.? У канчатковым выніку? Ці не валодаць імі? Ці не навучыцца праз перажыванне ўсё ж іх кантраляваць, каб быць бяспечным для асяроддзя? Не?
Вось дзяцей, якія пачынаюць фігурным катаннем займацца, перш за ўсё вучаць па льду поўзаць і не баяцца падаць, правільна падаць. Але канчатковая мэта - навучыцца прыгожа катацца, НЕ ПАДАЮЧЫ. Так жа? Мяне , як маці, наўрад ці будзе вабіць трэнер, які далей за ўменне падаць амаль нічаму не вучыць, і які дарэчы сам лепей за ўсё якраз падаць і ўмее (бяспечна, не сапсаваўшы сабе нічога)...
Вось тут у мяне складаецца якраз такое ўражанне....
Падаць правільна на лёд - здорава, гэта таксама крок, важны, і варта ганарыцца, што ты гэта ўжо ўмееш, але недастаткова, ІМХО...
Згодна. Але я яшчэ раз хачу зрабіць папраўку на тое, што ў дадзены момант мы (як мінімум я) кажам пра камунікацыю на форуме. Гэта не тое самае, што рэал. Тут цалкам магчыма перажываць па той бок экрана эмоцыі як і колькі заўгодна, і перажыўшы, вярнуцца да клавы і ўжо БЕЗ залішніх эмоцый адказаць. Але гэта толькі маё ІМХО. Нікому не навязваю... Тым больш сама не без граху... Але я усведамляю гэта. І не апраўдваю сваю нястрэманасць часам тут, на старонках форума, уменнем эмоцыі перажываць і не хаваць, у адрозненне ад іншых...
а что для Вас, когда на Вас кто-то злится и говорит Вам об этом? Что с Вами происходит?
Lacrimosa, мне важна чаму гэта адбываецца. МНЕ. Вельмі важна. Я не мушу падабацца ўсім. Але мне цікавы людзі і я сама, як "людзь".

Мне недастаткова выразу: "вы меня утомляете" і торта. Я хачу разабрацца. Можа я памыляюся. Можа чалавек не зразумеў. Можа ён проста ішоў міма са СВАІМІ праблемамі, а я трапіла пад руку. Ці наадварот, чалавек доўга назіраў за маімі выказваннямі, сфармуляваў меркаванне на мой конт, і нарэшце не вытрымаў - і выказаўся. Мне цікава. Звычайна я ЗА камунікацыю. Нават з тымі, хто прытрымліваецца цалкам іншых поглядаў. Мне нават цікавей так. Я якраз лічу, што дыскусія нашмат лепшая за "ага, ага, ага! Малайчына, малайчына, малайчына!" . У такіх размовах, дыскусійных, нараджаецца калі не ісціна, то штосьці да яе падобнае. Пагаджэнні усіх са ўсімі, выказванні толькі "по шерсті" мне падаюцца ненатуральнымі....
Я спрабую разабрацца, што выклікала злосць, мажліва, няўмела часам. Але, па мне само жаданне дыялогу цэнна... Адчуванне, што не для ўсіх...)))
І яшчэ. Пра прайсці міма... Дзіўна чуць гэтыя прапановы. Бо гэта, па мне, не што іншае, як заклік, свае эмоцыі заткнуць сабе абратна і выказаць у іншым месцы. У той час як Я сабе свае тут дазваляю...))) Магу памыляцца...Але мне так гэта чуецца...