Я говорю в первую очередь о ситуациях, когда высказывая свое мнение, разрушаешь чужое (но это не всегда так, конечно же). Делаешь больно. Если не принципиально - я промолчу.
Я вось вышэй пісала... Пра прыклад : мне гэта не смачна. Добры прыклад, ІМХО, жыццёвы. Вось ты ў гасцях. Табе не спадабалася. Узяць і сказаць: гэта нясмачна, перасолена і перасмажана, ІМХО, залішне. І ў дадзеным выпадку я не лічу, што гэта няшчыра, што гэта хаванне чагосьці там, што гэта хлусня і г.д. Гэта зробіць, магчыма, чалавеку больна, асабліва, калі чалавек насамрэч любіць гатаваць і збольшага ўмее. Я проста прамаўчу і адмоўлюся ад дадатковай порцыі. Гэта - НЕпрынцыпова.)))
Але калі ідзе размова, ідзе дыскусія, кожны ведае, што бяручы ў ёй удзел, рызыкуе пачуць штосьці іншае, як сваё меркаванне, чаму трэба маўчаць? І потым, адкуль, я магу ведаць загадзя, гэта парушыць ці нават разбурыць меркаванне суразмоўцы, ці не? Я выказваюся, а далей ягонае права - закрыцца ад гэтага, ці пусціць да сябе думку: а можа і там ёсць сэнс? Можа я падумаю гэта сабе пазней? ))) Вось тут я ўжо лічу, што ягоная справа, як рэагаваць... Чаго ў дачыненні да эмоцый і проста іх выхада і выказвання сказаць не магу...
Дарэчы, гэта яшчэ адзін маркер канфлікту/неканфлікту для мяне (для мяне! на ісціну не прэтэндую) - калі эмоцыі ўжо выходзяць за межы прыстойнасці і тэмы гаворкі, а пераходзяць на ўзровень чаго б не было: абразы, знявагі, асабістых выпадаў, высвятлення, хто і наколькі пісьменны ці не, і г.д. - дыскусія і абмен меркаваннямі, хай сабе і складанымі для разумення, робіцца канфліктам і звычайнай сварай...