Психологическая беседка. Архив

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Вишня-черешня

я - песец. И я пришел.
а там - взрослый дядька
я его знаю?

но вообще алгоритм да


дада. наверное когда у вас так бровь вверх пошла - вы подумали что я дурак" и тыды...
практически не утрированый, один в один

это еще и подрыв самооценки в анамнезе, вот и думай...
 

k_ja_ra

Well-known member
Может быть, это очень близкий чем-то человек. Не отдаляться же от него, если в нем есть "несовершенства"

BabuschkinHaus, ну па мне аддаленне існуе і так. З прычыны недаверу. Мне гэта бачыцца, як я спрабую наблізіцца, звузіць дыяметр кола, якое чалавек вакол сябе намаляваў, а мяне не пускаюць. І кожны мой рух у гэтым кірунку суправаджаецца процістаяннем.Атрымліваецца, мэтазгоднее, дзеля эканоміі энергіі, не набліжацца. І "слухаць", быць там, дзе ёсць...

Недахоп. Вы лічыце адсутнасць даверу - недахопам чалавека? Па мне, гэта недахоп адносінаў, прасторы паміж намі. Тэарэтычна недахоп чалавека мяне не мусіць кранаць. А вось прасторы...я непасрэдна цярплю ад гэтага, не? ))) Я не ведаю, я разважаю. :)

"Хайтак" і ёсць пагадзіцца і НЕ набліжацца, ІМХО. Гэта такі кампраміс у гэтым выпадку, не?

ну если так повернуть - то конечно ужас-ужас...
Прабач, я амаль так і зразумела. Няўважліва чытала? Напэўна...

мне ее в этом месте назад отдавать? раз у нее родилось недоверие??
Анці, чакай, ты распавядала пра іншае... Згодна, варыянт НЕ набліжацца ў дачыненні да дзяцей не каціць.))) І я скажу, што нават звычайныя дзеці ўвесь час правяраюць бацькоў... Не ведаю, ну мне тут іначай адчуваецца. Дзіця знаходзіцца з намі ў самым блізкім "коле адносінаў" (ці як сказаць?). У зоне 50см. Дзіця там па змаўчанні. Яно не не пускае цябе да сябе недаверам, яно проста "абмацвае" цябе, больна ці не? а так? Пры чым і табе (ці больна?) і самому сабе.

Твая сітуацыя складаная. Атрымліваецца нешта сярэдняе паміж "чужым" і "дзіцём" па змаўчанні. Пакуль яно з табой, як ты кажаш, вы ў 50см. Сустрэлася ..з кім там? З выхавацелькай і узгадала, ой! а чаму гэта яна (ты) так блізка? І табе даводзіцца гэтыя "50 па змаўчанні" вяртаць...

Тут што...Ці ты абмяжоўваеш, наколькі гэта магчыма, кантакты з тымі, хто "нагадвае". Ці кожны раз пераадольваеш гэтыя "чужыя" межы зноўку...

наверное когда у вас так бровь вверх пошла - вы подумали что я дурак
Вось парадокс, а многія схільны думаць цалкам наадварот. Брыво пайшло ўгору - напэўна чалавек хацеў усміхнуцца мне, але збянтэжыўся... Схільны ў простых рэчах бачыць крокі насустрач...
 
Последнее редактирование:

BabuschkinHaus

Well-known member
"Хайтак" і ёсць пагадзіцца і НЕ набліжацца, ІМХО. Гэта такі кампраміс у гэтым выпадку, не?
Скорее, согласие, примирение, "да будет так". Принятие любых условий как данность.
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишня-черешня, :) дзякуй. Зараз распавяду, калі Вам цікава. Я не вучылася па-беларуску ніколі. І не размаўляла ніколі. Бел мова ў школе была. Гэта ўсё.

Паўгода таму я перайшла на беларускую. Паўсюль, акрамя работы, там складана, шчыра скажу, спецыфіка амаль не дазваляе.))) Пачынала фактычна ад нуля. Магу даць пару спасылак, дзе прашу фарумчан выпраўляць мае памылкі, за што абяцаю быць удзячнай. :)

І Вам удзячна. Маё жаданне ведаць і размаўляць па-беларуску мацнейшае за страх памылак. Пры тым лічу сябе дастаткова адукаваным чалавекам. З расейскай, як памятаю, праблем не было... )))

І так, ёсць русізмы. І тыя, якія заўважаю сама (тады выпраўляю), і тыя, якія бачу толькі пасля заўваг. Вось як цяпер. :) Мне гэта важна. Асяроддзя моўнага ў мяне амаль, а лепей сказаць, зусім няма...

Вы мне верыце? :)
 

Вишня-черешня

я - песец. И я пришел.
а павінна не?
у мяне беларускамоўнае асяродзе да сямі гадоў. затым уплятаецца руская і прыкладна з дваццаці гадоў, акрамя 1-2 тыдняў у год, толькі рускамоўная. Вельмі дапамагае чытаць кніжкі Караткевіча на беларускай, але даўно не бралася нешта. Яшчэ Дунін-Марцінкевіч, Шляхціц Завальня Баршчэўскага... І "Расці, Ганька!" :) І Міколка-паравоз дзіцяці.
Я чамусьці фізічна не магу пераключыцца на вусную беларускую гаворку з чалавека, калі ён гаварыў ужо са мной па-руску. А з сястрою - не магу амаль што на рускай мове размаўляць... аж смешна парою, а нічога не зробіш. Цікава, што у другіх білінгваў таксама бывае такое, але мовы не роднасныя.
 

k_ja_ra

Well-known member
Не павінны, але можаце, не? :)

Я чамусьці фізічна не магу пераключыцца на вусную беларускую гаворку з чалавека, калі ён гаварыў ужо са мной па-руску.
У мяне няма выбару. :) Цяжка, але яно таго вартае. :)

Скончым оф? :)
 

k_ja_ra

Well-known member
чаму б і не пагутарыць
Калі так, я не супраць. :) Псіхалагічна - так, вельмі цяжка. Я трэніравалася на матрошках дзецях. Спачатку. Потым +муж. Паступова далей...
Адчуваю цяжкасць, адказваючы па тэлефоне. Бо калі нумар вядомы - яшчэ ясна. А калі незнаёмы - баюся напалохаць. Ці сама напалохацца... :) Дый па-за межамі дома доўгі час сітуацыя "сканавалася" на прадмет: ці варта па-беларуску?

Увогуле, пісаць па-беларуску мне ўжо прасцей, як па-расейску. Размаўляць з тымі, з кім прызвычаілася ўжо - таксама. ))) У вялікай кампаніі расейскамоўных пакуль адчуваю цяжкасці.

Стадыю сталага "перакладу" мне падаецца я ўжо прайшла. Хаця...не ведаю... ))) Чытаць - чытаю, але каб суразмоўца быў... Гэтага не хапае...)))
 

Владимировна

ЖСК 905, д.22
Вишня-черешня,
Кьяра, читаю и получаю искреннее удовольствие от вашего белорусскоязычного диалога ))) Спасибо! Сама так не могу, да и не с кем, и негде ((
 

anty

New member
Вишня-черешня, при всем том что Кьяра разрешила и даже как благодарна за исправления - мне видятся исправления ... лишними что ли. ну в теме - говорим по-белорусски да. а тут - мне кажется немного перебором.
в речи каждого - даже в русской, привычной и легкой - при желании можно найти и ошибки и некорректные использования слов. по мне смысл понятен - и отлично. не понятен - переспрашиваешь смысл.
лучший способ поправить человека - самому говорить чисто. он общаясь с тобой услышит твою "милагучную" - и возьмет верные слова и верные обороты...
 

anty

New member
Анці, чакай, ты распавядала пра іншае...
ну как определить про другое или не про другое...
я как то в жж провела сравнение между любовью к мужчине и любовью к ребенку - мне девушка написала что это... пошло что ли, забыла какое именно слово, но ей вообще не легло, показалось, что это соооовсем про другое. а мне так про одно. в том контексте, в котором я писала - это было суть одно.
так и тут.
понятно что степень близости разная, и истории разные. но мне они - про одно. про страх и недоверие к миру. про неверие, что тебя можно любить и ценить просто так, без пользы. про страх что когда ты не на чеку - тебя непременно используют и обманут. корни у этих историй одни. хотя понятно что воплощает каждый по-разному...
и вопрос о том, буду я строить отношения с человеком или нет, сейчас для меня зависит скорее от моего желания строить чем от тяжести отношений. и наверное даже не от близости отношений. ну, в меньшей степени.
вот даже тут на форуме сложились у меня конструкции, которые не очень и легки. но я хочу, чтобы они менялись - и я буду их менять. насколько это в моих силах и пока это интересно.
 

k_ja_ra

Well-known member
даже как благодарна

anty, без "как". :) Я навучылася фільтраваць для сябе карысць, якую я атрымліваю, і пачуцці, якія сам факт заўвагі выклікае. Заўвага кшталту "сам дурань" (і словы недарэчныя, і перакладам займаецца, і я сам мову ведаю, але чэла не разумею) непрыемна. Я прайду міма, яна не нясе для мяне інфармацыі. Толькі пачуцці. Я магу развесці на гэтай глебе разборкі. Але сэнс? Яна выматае мяне ж. Яно мне трэба?))) Заўвага: вось памылка, але + "сам дурань" цэнна сваёй першай часткай. Ну і нарэшце трэці варыянт: уласна выпраўленне няправільна-правільна (лепшы і, па мне, адзіны "па сутнасці") проста цэнны. Хаця пэўнай няёмкасці ад таго, што памылка такі зроблена, гэта не адмяняе, безумоўна. :)

Гэта што да аб'екта заўваг. :) Цяпер пра суб'ект. Тут цікава, што рухае чалавекам. :)

Скажам, "смеяться с.. " замест "смеяться над", "раскидывать" замест "разбрасывать" не з'яўляюцца прынцыповым момантам. :) Значыць, рэч не проста ў памылках. :) Застаюцца 2 варыянты для "прынцыповасці": асоба, якая іх робіць, ці мова, на якой яны робяцца...

Але што аб'екту да гэтага? :) Гэта хай суб'ект сабе вырашае.

Вішня, я Вам шчыра скажу, калі Вас не напружвае, мяне не. Я шчыра ўдзячна, паверце. ))) Не хочаце тут, можа ў прыват? Бо насамрэч я прапускаю нейкія моманты...І гаворка не пра абдрукоўкі...))) Дзякуй загадзя.

ну как определить про другое или не про другое...
Я разумею, пра што ты. .. Але, пагадзіся, дзяцей (ці бацькоў), прыкладам, мы не абіраем. Таму нават пры НЕжаданні, мы банальна вымушаны будаваць з імі адносіны. І дастаткова блізкія, бо не падзецца нікуды. Людзі, якія нам не блізкі першапачаткова, па вызначэнні - наш выбар. І тут пытанне прыарытэтаў. Што больш важна? Цярпець і быць побач, ці быць здалёк і быць спакойным. Я толькі пра гэта хацела сказаць. А так ясна, што само "будаўніцтва" паводле аднолькавых прынцыпаў ажыццяўляцца будзе.)))

Ну як ты казала, важна ўсведамляць, што гэта за адносіны, і што нясуць яны табе...

я хочу, чтобы они менялись - и я буду их менять. насколько это в моих силах и пока это интересно.
Ключавое тут "хачу" і "ціікава". Значыць энергазатраты ўжо не так важны. Але рана ці позна пры тым, што другі бок не "здасць абарону", ты станеш перад выбарам: працягваць, ці НЕ набліжацца такі... А "здаць абарону" можа толькі ён сам. Яна ягоная, абарона, не твая....Усё толькі ІМХО.
 

Вишня-черешня

я - песец. И я пришел.
важныя
я за вашу мову чапляюся як за няроўнасці на лаве. Не тое што бачна вельмі, але сядзець муляецца :) Калі вам лепш у асабістыя пісьмы, я магу і так) І ніхто ведаць не будзе. Мяне - не напружвае.. увогуле, я яшчэ і для сябе гэтыя моманты падкрэсліваю: доўгая адсутнасць моунага асяроддзя такі далася ў знакі. Зараз вельмі моцна адчуваю патрэбу ў добрай беларускай літаратуры, для папаўнення слоўнікавага запасу))) Куплю мабыць Караткевічавы "каласы". Раней хацела двухтомнік, але бог з ім ужо.
А! і Ладдзя роспачы
А калі незнаёмы - баюся напалохаць. Ці сама напалохацца... Дый па-за межамі дома доўгі час сітуацыя "сканавалася" на прадмет: ці варта па-беларуску?
напалохаць чым? Моваю? Мяне больш ўражае тое што многія не разумеюць аб чы я пытаюся, таму у свой час выбар паміж рускай і беларускай быў зроблены ў бок таго, што [удобнее], во, бачыце?) Я праколваюся менавіта на сінонімах, на тым што ведаю, але ў актыўным слоўнікавым запасе гэтых слоў няма і трэба яго сказаць, а ты сядзіш як варона на суку і адно дзюбай шчоўкаеш)))
а пытанне - варта ці не па беларуску - ніколі не стаяла. Варта канешне) Пасля беларускай гаворкі нават дыхаць лягчэй - там фізічна фраза уся на выдых ідзе, а пры гаворцы на рускай потым яшчэ і выдыхаць прыйдзецца.

Увогуле, пісаць па-беларуску мне ўжо прасцей, як па-расейску.
вось я з вамі тут пішу і здаецца нямнога часу прайшло, некалькі дней, а ўжо і лягчэй і спрытней, чым напачатку было.

але мабыць такі мы ад тэмы ужо адышлі, мо і праўда перайсці куды, што б вы мне параілі?
 

k_ja_ra

Well-known member

Вишня-черешня, ужываюцца абедзве формы, не? :) Хаця поўная для беларускай больш уласціва(я) :), тут пагаджуся. І часцей аддаю перавагу менавіта поўнай форме, а не скарочанай. (нашы дзеці і нашыя дзеці. ;) )

але сядзець муляецца
Гэта здорава! Вы з дзяцінства беларуска, Вам лепш відаць. Выпраўляйце, я Вас шчыра прашу. :)


напалохаць чым? Моваю?
На жаль, так. Сёння ў ліфце:
- Ну как Вам живётся? (мы нядаўна пераехалі)
- Цалкам няблага, прызвычаіліся ўжо.
- Что?!
- (*тое самае, толькі гучней, павольней і выразней*)
- Я с белорусским не дружу.
- А я карыстаюся беларускай.
:)

Па тэлефоне так, цяжэй разумець. Калі ты чалавека бачыш, нават калі не дачуў, ці не дагнаў слова якога, па выразу твару, рухам рук дадумаць можна...Па тэлефоне складана...


:) Добрае пытанне. Наогул "зручней" як бы... Але тут момант такі, як мне чуецца, "зручней рукамі карыстацца, чым нагамі". У іншых выпадках таксама "выгодна" ўжываецца (не блытаць з вЫгадна) /У фатэлі сядзець выгоднее, чым на крэсле/.



што б вы мне параілі
Ёсць тэма, такая, прыкладам: http://semeistvo.by/forum/showthread.php?t=218188&page=71

Ёсць беларускамоўныя форумы. Пра адзін (дзеткі орг), думаю, Вы ведаеце. Ёсць яшчэ такі, малады зусім, але мне падабаецца: http://razmova.by/portal.php?sid=d57146400daa128ae94baa14e65516a1

такі мы ад тэмы ужо адышлі
Ёсць такое.))) Але ёсць спадзеў, што даруюць.))) :)
 

Igra

БЫТИЕ
Кьяра, почему вообще возникла идея говорить по-белорусски?Что толкнуло?Я так редко слышу белорусскую речь вокруг,что,наверно,даже английскую чаще)))Вообще мне очень жаль,что в Беларуси не говорят по-белорусски и так много русского,действительно это обесценивает народ и обедняет его.Я выросла в Минске,но потом 20 лет не жила в Беларуси и,конечно,ни говорить ни писать на мове не могу,однако все понимаю)))Если бы ситуация была такой,что мову надо было бы знать,я бы с удовольствием выучила,а так просто себя заставить- не хватает...всего не хватает)))

- Что?!
- (*тое самае, толькі гучней, павольней і выразней*)
- Я с белорусским не дружу.
(((((((
 

Вишня-черешня

я - песец. И я пришел.
ужываюцца абедзве формы, не?
я не памятаю, але там па сінтаксісу яны неяк розняцца, калі поўная калі кароткая. Я менавіта "чую", што вось патрэбна поўная. Гэта як музычны слых, ну ня тая нота)))


так-так-так!! Алеж выляцела з галавы))


Ёсць такое.))) Але ёсць спадзеў, што даруюць.)))
а куды ж яны дзенуцца *гразіцца чаранком ад лапаты*))))

за сайты дзенькуе, я пагляджу крыху потым.


Если бы ситуация была такой,что мову надо было бы знать,я бы с удовольствием выучила,а так просто себя заставить- не хватает...всего не хватает)))
адзшн у адзін мой муж))) акрамя рускай і ангельскай ён разумее беларускую, украінскую і крыху польскую, а размаўляць не хоча))) Лянота яму)
 

Igra

БЫТИЕ
акрамя рускай і ангельскай ён разумее беларускую, украінскую і крыху польскую, а размаўляць не хоча)))
И правда один в один)))

А как будет "французский" по-белорусски?Я его тоже трохи разумею)))
 

Вишня-черешня

я - песец. И я пришел.
А как будет "французский" по-белорусски?Я его тоже трохи разумею)))
мабыць гэдак і будзе - французская мова, ва ўсялякім разе я не памятаю, каб у якіхсці кніжках інакш пісалася.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху