Igra, вось хачу яшчэ тут табе адказаць., калі атрымаецца сфармуляваць, пра што думаецца.))) Падаецца, гэта больш сюды, чым у Хрысціянства.
Што не блізка мне ў верніках. Па-першае, пра якіх вернікаў гаворка? Бо большасць тых, якія лічаць сябе праваслаўнымі, не вернікі ў поўным сэнсе слова. Гэта людзі, якія ўсяго толькі падтрымліваюць традыцыю, бо так звыкла, "правільна" і агульна прынята. (пра гэта вышэй часткова вялося). Гэта такая гульня ў веру, я б сказала, для сябе як ты напісала "кастыль": ну я ж раблю, як усе, якія да мяне прэтэнзіі? Стэрэатыпы ў такіх людзей сільныя. Яны шчыра не любяць баптыстаў і інш "няправільных", бо там "ненармальныя". Іх вярбуюць і г.д. А мы "нармальныя" - бо не замарочваемся... Пры чым настолькі, што не разумеем амаль ніводнага слова з царкоўнаславянскай: што там і да чаго - не істотна...
Тыя, якія "ўнутры" (паводле прынятай тут тэрміналогіі) выклікаюць у мяне змешаныя пачуцці. Зноў жа на ісціну не прэтэндую, але як заўважаю, гэта людзі з асобым поглядам, асобага складу і часцей за ўсё амаль пазбаўленыя здольнасці крытычна разважаць. Ты ў гэтым сэнсе, шчыра скажу, нетыповы выпадак. Але я баюся, гэта справа часу... ))) І то, пагаджуся з тым, што ўнутраны "выклік" тым, хто не з намі, успрыманне абмяркавання элементарных рэчаў (якія, як не круці, мелі месца, хочацца вернікам таго, ці не) у якасці абразы, нападкаў, патрабавання справаздачы нейкай - ужо навідавоку...
І яшчэ...Тут я праўда ў небяспечныя межы лезу... Мне адчуваецца нейкае неадпавяданне самой ідэі вучэння Хрыста і таго, што мы бачым у царкве. Бог быў сярод людзей, побач з імі. Я разумею, што я пра тую частку, якая Бог-чалавек. Але мне гэтая частка бліжэй. Таму ў гэтым сэнсе мне яснейшы пратэстантызм. Ён больш роўны да чалавека. У праваслаўі ж я не магу пазбавіцца ад пачуцця ціску, нагнятання, зруінавання цябе як істоты і асобы. Гэта пакора, якая ставіцца ў цэнтр увагі, прызнаецца вырашальнай, не можа быць мною прынята. ))) Мне ўвогуле падаецца, што не выпадкова мы маем менавіта такую рэлігію... Гэтае проста прыняцце, як дадзенасці, без спробы лагічна растлумачыць і дакапацца да сутнасці - вельмі зручнае...
Для мяне чалавек з Верай унутры сябе нічым не адрозніваецца ад верніка ў сэнсе чалавечых каштоўнасцяў, паняццяў дабра і зла, учынкаў і інш. А што ў рэшце рэшт галоўнае? Што важнае? Сутнасць, ці як гэта выглядае?
І вось мне тут зноў жа гэтыя клятвы да галавы лезуць. Вось па мне праваслаўе такі варыянт клятвы. Прыцягнута за вушы? Так, мажліва, але на ўзроўні пачуцця, адчування.... А я не хачу гэтых клятваў, не веру ім. Не веру святарам (яны самі даюць падставы для недаверу). Я перад сабою адказная, са сваёю "верай" унутры... І не павінна нікому нічога, акрамя самой сабе...
І зноў жа....Царква дзеля царквы. Адное тое, што яна не імкнецца да чалавека, а па мне імкненне чалавека да царквы і царквы да чалавека мусіць быць узаемным. Бог хадзіў і размаўляў з людзьмі, імкнуўся да іх... Дзе гэта цяпер? ))) Царква абмяжоўваецца забабонамі, якім Бог ведае колькі стагоддзяў, умоўнасцямі, "дагістарычнымі" рэальнасцямі, яна нават не хоча размаўляць з чалавекам на адной мове...( я ў прамым сэнсе тут)
п.с. цягне мяне ў альтанку псіхалагічную... Неверагоднае задавальненне ад камунікацыі тут атрымліваю...

якраз наадварот... Проста адчуванне, што многія "на падумаць" пайшлі...
