Вчера у меня случился совершенно случайно разговор на эту тему.
Наташа, дзякуй за гісторыю. Узгадала і я сваю...Распавяду.
Мой муж (тады яшчэ не муж) пасля школы вельмі сябраваў з 3 хлопцамі з іхнага былога класу. Не разлі вада літаральна. Калі мы пачалі сустракацца, выбара "я ці сябры" не існавала. Сябры. Я гэта ведала і перад выбарам яго не ставіла.))) Адзін з сяброў быў жанаты (то бок з усіх толькі ён адзін і меў жонку) на іх жа аднакласніцы. Болей за тое, мой будучы муж і гэты, жанаты, пабудавалі сабе кватэры ў адным доме, на суседніх паверхах.))) Я па шчырасці проста захаплялася іхным сяброўствам, з прычыны сваёй эмацыйнасці. Такімі "мушкецёрамі" яны мне ўсе ўяўляліся.))) Потым здарылася страшнае. У жонкі гэтага, скажам так, нашага суседа намаляваўся раман з адным з гэтай жа чацвёркі сяброў. Сусед падаў на развод. Прыблізна ў гэты ж час мела адбыцца нашае з мужам вяселле. )))
Мы сябравалі ўсе разам. Для мужа былі дарагімі ўсе 3 сябра. Ён (мы) запрасілі на вяселле абодвух (у сэнсе 3-х, але 3-ці як бы ні пры чым). Па -вашаму, як мы мусілі паступіць? У выніку не прыйшлі абодва. Прычым сусед выказаў мужу якраз штосьці кшталту: ты вызначайся, клск, з кім ты. І ледзь не абвінаваціў яго ў сваіх жа праблемах. Прагучала не вельмі прыемная фраза: я таксама цяпер хацеў бы жыць у сваёй кватэры, як ты са сваёй будучай жонкай, але ў мяне гэтага не будзе. (кватэру яму давялося прадаваць, каб аддаць былой жонцы частку грошай)
Я добра памятаю, у якім стане быў муж. Такім я ніколі яго болей ні до ні пасля не бачыла. Яму было балюча. Бо атрымалася па сутнасці, што ён страціў адначасова 2-х сяброў, пры тым, што ён та сам НІ Ў ЧЫМ не быў вінаваты. ))) Я суцяшала, як магла, спрабуючы растлумачыць, што ён не мусіць АБІРАЦЬ. Гэта іхныя ўласныя праблемы, якія не павінны кранацца непасрэдна яго. Я не разумею, чаму трэцяя асоба нясе адказнасць за праблемы паміж тымі 2-ма...
А вы як лічыце?
п.с. з адным з сяброў адносіны так і не аднавіліся, зніклі назаўсёды. З другім стасункі ёсць....але, ІМХО, нічога агульнага з "мушкецёрамі" гэта ўжо не мае...