Закаханасць я разумею, калі шчыра, літаральна.) Гэта пачуццё да пэўнага чалавека, калі да яго цягне, да яго імкнешся, ад позірку ягонага таеш, а ад дакранання як токам пранізвае.... Таму калі пра такое - тут глуха. Неяк прайшлі тыя часы.

Не актуальна ўжо, дый і не хочацца ў прынцыпе. Бо ёсць куды болей глыбокія адносіны...
А адчуванне замілаванасці кімсьці ці чымсьці, калі ўнутры кранае (не абавязкова матылькі), і паток эмоцый абуджае - здараецца безумоўна. Мы ж жывыя...Але гэта захапленнем мажліва я б назвала і далёка не факт, што мужчынам, рэальным ці ўяўным. А нават калі мужчынам, то зусім не ў сэнсе істоты іншага полу.
п.с. а цалкам калі браць, рамантычныя захапленні героямі кніг ці фільмаў далёка ў юнацтве.))) Цяпер зусім іншы ўзровень захапленняў...