Да тэмы раскажу міні-гісторыю.

Мы сёлета ездзілі ў вандроўку па Прыбалтыцы, і адпаведна, загадзя я браніравала гатэлі ў розных гарадах, згодна з маршрутам. Букінг, усё такое.
Ну і звычайна з гатэляў прыходзяць на пошту паведамленні, што маўляў, у вас бронь, тое-сёе. У адказ нібыта належыць адгукнуцца. Асабліва калі бронь без папярэдняй аплаты.)
То вось я праз колькі дзён (нават тыдняў) пасля атрымання з гатэля паведамлення, напісала ў гатэль у Сігулдзе такі адказ:
Здравствуйте. Liga.
Мы приедем к вам 03.08.2015 и будем у вас 2 ночи. Оплата уже сделана.
Нас 4 человека.
Заранее позвоним по телефону +37122340565 ОIja.
До встречи в Сигулде.)
С уважением
Калі мы ўжо ў дарозе пад'язджалі да Сігулды, я набіраю нумар і кажу:
- так і так, недзе праз паўгадзіны-гадзіну будзем, вы на месцы? чакайце.
Мне ў адказ:
- ой, а вы ж напісалі, што прыедзеце ўначы, я сама ў Ісландыі, а дзяўчына, якая мае вас сустрэць, едзе з суседняга горада і праз гадзіну ніяк не паспее.
(на гадзінніку каля 16.00, 03.08)
- як уначы? Мы ўначы ў жыцці не ездзім. Я пісала напэўна, што ў 14.00?
(я так насамрэч пісала ў астатнія гатэлі, арыентыровачна. Паколькі атэляў было многа, я не памятала прам даслоўна тэкст, але дакладна ведала, што пра прыезд уначы напісаць не магла)
- не. Там было напісана, што ў 2 гадзіны ночы.
- я пра дзве гадзіны ночы не пісала дакладна. Але ок. Значыць, гэтая нейкая памылка, Бог з ім, мы пачакаем, хай дзяўчына едзе.
Верыце, вось толькі цяпер узгадала пра гэта і думаю, дай пагляджу, што ж у мяне напісана было (гл. цытату).) )))))
Вось яна, важнасць слоў і фармулёвак.
