А тот, другой - он уже на втором месте
Гэтае вашае ўспрыманне. Я вас зразумела. Дзякуй.
Я бачу гэта іначай. Я размаўляю, у працэсе тлумачачы свой погляд і задаючы пытанні. Я не адсочваю з лупай дакладную паслядоўнасць усіх неабходных для правільнай свецкай размовы дзеянняў. Як думаю, так і пішу. Пытанні ці нараджаюцца ў працэсе ці не нараджаюцца.
Суразмоўца мае права рэагаваць як заўгодна. Адказваць/не адказваць, ставіць на першае месца сваё меркаванне, ставіць на другое - гэта яго ўласныя ўспрыманні і рэакцыі.
Я нікога ні па якіх месцах не расстаўляю.
Збольшага я заўважаю, што калі ў чалавека ёсць разуменне, пра што я, і ёсць
жаданне гаварыць па сутнасці, а не вакол яе, яму нішто не замінае гэта рабіць. А калі пачынаюцца прэтэнзіі, так ці іначай сфармуляваныя, пра тон, ветлівасць, недастатковасць падзяк, не тую паслядоўнасць сказаў, у сваю чаргу страчваю жаданне і цікавасць да дыялогу я.
Болей за тое, цукарна-вывераныя па рэгламенце размовы мяне крыху раздражняюць у прынцыпе. З прычыны сваёй штучнасці і адсутнасці ў іх жывога.
Правілаў я не парушаю, звычайнай (а не мега-) ветлівасці пільнуюся, абразаў сабе не дазваляю і да т.п. Пішу заўжды так, як у гэты момант адчуваю, і як яно само атрымліваецца. І вельмі адгукаюся на натуральнасць, шчырасць і праўдзівасць. Без аглядкі на тое, як гэта будзе выглядаць, як на гэта зрэагуюць іншыя, і як бы не дай Божа, нават ускрайкам свядомасці, не зачапіць не супермегавыверанай фармулёўкай чыіхсьці пачуццяў.
Так што...Пасуе такое - прымаем. Не - ігнаруем.) Без праблем.) Я нікому не навязваюся.

Але за сабой пакідаю права пісаць тое і так, як лічу для сябе правільным.

Штучным чынам штосьці перарабляць жадання не маю.)
=====
даже не знаю как на такой вопрос можно ответить в отношении моего поста
Вы кажаце, што я не чула. Я і пытаюся, гэта скуль вядома? Я вам пра гэта сказала? Што не чую? Ці зноў статыстыка рулюе? Статыстыка
вашых успрыманняў , а не ўласных словаў людзей.
вам важны только слушатели, зрители,
Так-так. ) Я на сцэне.) І чым болей - тым лепей.

))
Пра праекцыі чулі што-небудзь?
А вось жаданне паабмяркоўваць маю персону, а не сутнасць, не там дык там бачу вельмі часта.
І з чаго б?
чтоб другие прочитали ваши вопросы-ответы и согласились, вам же приятно это, сами писали)
Сама пісала? Цытатку?

Хаця фіг з ім, не абцяжарваецеся.))) Пошукам цытаты.))))) Я і так з вамі пагаджуся.))))
Безумоўна, прыемна, калі з табой згодныя. А вам не?

Толькі як гэта з пытаннямі-адказамі звязана?