Паспрабую, так.а если развернуть мысль?
Ілюзіі - гэта што па сутнасці? Нашыя ўяўленні пра штосьці, так, як бы нам хацелася, тое, ва што мы верым, што так ёсць ці так будзе. Не?
Нашая вера ў шырокім сэнсе - вера ў будучыню, вера ў краіну, вера ў людзей, вера ў лепшае і г.д. - гэта што? Хіба не тое ж, ці амаль тое ж, што я сказала пра ілюзіі?
Такім чынам, дзе мяжа, якая аддзяляе веру ад ілюзій? Ці ілюзіі ад веры?
Так крыху зразумелей?
пра транспарт. Мяне раз'юшвае ў ім толькі заторы. Вось тут так. Па Куйбышава, прыкладам, зараклася ездзіць. Проста немажліва бо...
Але гэта зноў да пытання цярпення і чакання.))) З якімі затык. І па жыцці і паводле дызайну.
А так...мне нават падабаецца.) Але што праўда, мне ехаць нядоўга, адным транспартам, без перасадак. І большай часткай я езджу ў час, калі транспарт не перапоўнены. Ты зайшоў, галава ні пра што не баліць, цябе вязуць. Выдатна проста. Можна расслабіцца і падумаць аб сваім. Пра сямейства, прыкладам. ))))))))))))))))
Ад думкі змяніць гэта на "за рулём" кідае ў халодны пот: ехаць, быць адказным, уважлівым, сабраным, пільнавацца правілаў, сачыць за іншымі машынамі, знакамі, машыну няма дзе прыпаркаваць....Мой Бог! Наколькі грамадскі транспарт лепшы!