таму што там гэтага не напісана наўпрост. І тое, што для аднаго ёсць адназначнай высновай, для другога можа быць зусім і не высновай, пагатоў неадназначнай.
Насамрэч мы не ведаем, што меў на ўвазе БГ. Цалкам мажліва, што акурат тое, пра што пішаш ты, Ігра, Юлллса. Але не меней верагодна, што ён пра боль у прынцыпе не адказваў.
люди, в вас скрыта всякая гадость? вы меня пугаете во мне много чего нет.. и меня задевает не позволение совсем.. неужели вы в самом деле завидуете тому что кто-то может сотворить зло, а вы нет?
давай я табе на сваім прыкладзе паспрабую паясніць.
Мяне страшна чапляюць доўгія, пустыя (на мой погляд само сабой) размовы ці посты, дзе хоць і ідзе нібыта гаворка, але такое адчуванне, што з пустога ў парожняе пераліваецца. Я ведаю за сабой праблему: пісаць доўгія і, напэўна, адно мне зразумелыя і цікавыя посты. Я не дазваляю (ці скажам, стараюся не дазваляць) іх сабе. Месцамі літаральна выдаляючы ўжо набранае.
То бок ва мне ёсць гэта, але яно не дазволена, а іншыя сабе дазваляюць як бы. І мяне гэта моцна раздражняе\чапляе.
Ці іншы варыянт, я не дазваляю сабе (стараюся не дазваляць) рабіць заўваг ці павучэнняў на тэму, каму і што належыць рабіць, заўваг пра то, якім тонам і з якой ступенню ветлівасці размаўляць і якія карцінкі размяшчаць, не дазваляю сабе дзяліць прысутных па ўзроўнях ці акрэсліваць кола годных ці нягодных суразмоўцаў і г.д., ставячы сябе пры гэтым як бы вышэй за іх, ці ўяўляючы сябе ці то суддзём ці то Богам. І адпаведна мяне страшна раз'юшвае/чапляе, калі гэта робяць іншыя. Зноў жа ва мне гэта ёсць, мажліва, сама сабе, а не ўголас, я гэта і раблю, але ўголас мне гэта недазволена, а іншыя сабе дазваляюць.
Тое, што можа нават і мае сумнеўны выгляд, але я магу дазволіць сабе, мяне чапляе меней ці амаль не чапляе зусім.
