А... я чамусьці пра мух і пчол падумала.)
Муха - гэта збольшага пра размову, якая ў нас з BabuschkinHaus надоечы адбылася, і якая была выдаленая мадэратарамі.
Цытатай з адказам BabuschkinHaus для Ігры я толькі скарысталася. Бо яна, цытата, тым-сім чынам з той размовай пераклікалася.
Карацей, не думаю, што ў цябе ёсць мажлівасць скласці пра "муху" нейкае ўцямнае
сваё меркаванне ці ўяўленне.
А я ў сувязі з тваім перадапошнім постам чамусьці пра Табакова ўзгадала. ) Як свежы прыклад таго, што словы - яны такія словы. ) І калі яны тыя ці сія сказаныя, далёка не толькі знутры тых, хто на іх рэагуе, усё ідзе. )
А вось ацэнкі кшталту вампірызму - такі суб'ектыўныя, пагадзіся. ) Калі пытанні і размовы ўспрымаюцца чалавекам менавіта так, то можа рэч не ў тым, што хтосьці пытае і размаўляе пра тое, што цікава яму, а ў тым, што пытанні і каментары "супраць шэрсці" лічацца чалавекам за вампірызм і "штучкі-дручкі"?

Як думаеш? Ці ёсць усё ж нейкія словы-маркеры ці фразы, якія дазваляюць больш-менш аб'ектыўна гэтую з'яву вызначаць?
=========
Дапішу.) Вось усё ж цікавая мне гэта тэма, хоць забіся.)))
Вось Табакоў. Чэл сказаў, што сказаў. Словы пайшлі далей, чым уласная кухня. Адпаведна, пайшоў рэзананс.
Якія варынты далей могуць быць?
1. Проста маўчаць. Пашумяць, маўляў, і скончаць. Не хачу, маўляў, нічога тлумачыць, хай кожны разумее, як умее - ягонае права. Я сам для сябе і пра сябе ўсё ведаю.
2. "Вакол ворагі". Гэта яны перакруцілі, не так зразумелі, наўмысна прычапіліся, бо прычапіцца можна да ўсяго чаго заўгодна, скарысталіся прыватнай размовай, а я белы і пухнаты насамрэч і нічога кепскага не гаварыў.
3. "Вакол людзі з комплексам непаўнавартасці". Гэта яны так пачуваюцца, гэта ў іх усё знутры ідзе, гэта яны самі на пустым месцы чапляюцца, і я да гэтага не маю ніякага дачынення. Хай у сабе пакапаюцца.
4. Так, я так лічу. Пры ўсё павазе, гэта маё меркаванне, нават калі яно камусьці не падабаецца. Прыміце і ідзіце.
5. Даруйце. Быў злы і знерваваны, меў напярэдадні непрыемную размову акурат з кліентам з Кіева, той высадзіў на каня, вось і выказаў што належыла і чаго не належыла. З усімі бывае. Даруйце, не меў рацыі. Шкадую.
6. Так, былі такія словы, сапраўды, глупа адмаўляць відавочнае. Даруйце. Насамрэч так не думаю і меў на ўвазе іншае, але атрымалася крыва і прагучала абразліва. Шкадую. На будучыню буду ўважлівейшым і акуратнейшым у словах і думках.
Неяк так, як па мне. І кожны выбірае свой варыянт. Залежна ад унутраных якасцяў, думак, якія насамрэч мае наконт сказанага, і іншых чыннікаў.
На мой погляд, у прыродзе існуюць ці могуць існаваць усе 6. Але асабіста ў мяне №2 і №3 павагі не выклікаюць.