я этого не вижу. Пытаюсь рассмотреть, но не вижу этого старания и желания, как и подбор слов особенный какой-то. Чаще видится требование этого от собеседника. Не просьба, а именно требование в довольно жесткой манере.

Ну вось бачыце.) Я ж кажу, няма тут выключных.))) Проста бачыцца ўсім рознае і ў розных людзей.)
Усё нармальна.) Я зусім не крыўджуся (так і хочацца працытаваць: не дадумвайце за мяне, не прыпісвайце мне, гэта вашыя трактоўкі, гэта вы вырашылі за мяне і г.д. ))))).
Мне хутчэй незразумела, чаму здараюцца кропкі кіпення, калі можна ў месцы пытанняў іх, пытанні, адразу ж задаць? Выказаць сваё стаўленне да таго ці іншага, перапытаць, удакладніць, папрасіць растлумачыць - хіба гэта пераход на асобы?
І чаму б тыя ці іншыя словы ці дзеянні не абмеркаваць?
Калі чалавеку непрыемна, ён не маленькі, скажа: прабачце, але я не хачу пра гэта гаварыць. І ўсё. Чаму б тут не верыць у нармальныя намеры і адэкватнасць суразмоўцаў?
п.с. калі прычынай кіпення ёсць я, мне шкада.) Гатовая прынесці прабачэнні, калі чымсьці так моцна зачапіла, што гэта выклікае такі дыскамфорт.
