Например, вывод, что мол, конечно, глупость сморозила, что не подготовилась. Так что, дорогие бабушки, если решитесь вдруг на подобное путешествие, то взвесьте всё хорошенько и серьезно ко всему отнеситесь, недоумения и протеста не вызвал бы.
Я разумею.) Але пагадзіся, бабулька мае права на ўласныя высновы, а не на тыя, якія нам спадабаюцца.)
Плюс, асабіста я гэтую цытату як для ўсіх увогуле не ўспрымаю. Асабіста я. Чаму? Таму што так парады не робяцца.) Менавіта гэтыя рэмаркі пра ўсмешкі, імхо, вельмі важныя, таму тут аўтару якраз рэспект, што ён гэта пазначыў. Гэтыя словы бабулькі,
па мне, своеасаблівы зварот да сябе, маўляў, сядзела б ты мілая, і не рыпалася.
Але я прызнаю, што можна па-рознаму чытаць. Я кажу толькі, як гэта гучыць мне. Асабіста мне зноў жа болей пра 45 не спадабалася. Што, маўляў, сям'ёй трэба займацца і г.д. Мне гэта ўсё з серыі жаночых практык і іншых арыйскіх методык.)))) Але нават тут - гэта выключна яе меркаванне, калі ўжо разабрацца. І ў гэтым сэнсе, яно нічым не горшае за любыя іншыя меркаванні і выкладзеныя ў гэтай тэме ў тым ліку. Проста мне не пасуе.) Таму выклікае непрыманне і адмоўную рэакцыю.)
Может, потому что подано в виде приказа? вернее, вашего (не))любимого торта? "сидите", "не дурите"...
Я пра "загад" вышэй паясніла. Што да торта, то тут мне не ўдалося, напэўна, данесці яго ідэю. Гэты торт (нават калі лічыць, што загад быў) - безадрасны. Ён для ўсіх і не для каго адначасова. Таму яго можна спакойна ігнараваць. Можна не ігнараваць.) Але ў кожным разе, гэта велдьмі адрозніваецца ад "адраснага" торта. Адрасны - гэта калі я пішу:
BabuschkinHaus, сядзіце і гадуйце ўнукаў.
Тут ігнараваць і праходзіць міма на парадак складаней. Бо
менавіта да вас звяртаюцца,
менавіта вам загадваюць.
Менавіта вас як бы вымушаюць рэагаваць. Як бы - бо ясна, што ў канчатковым выніку выбіраеце вы. Але торт (кавалак яго) ужо
перад вамі, у
вашай талерцы. НЕ ў чужой, і НЕ недзе там на стале і амаль не бачны.