Лучик, дзякуй. Шчыра скажу, я пакуль так да канца і не разабралася з гэтым адлюстроўваннем.) За адказы вашы дзякуй. Мне трэба яшчэ падумаць пра гэта. Пакуль ляжыць на паліцы цікавых, але нетэрміновых спраў.)))))) Спее, як той казаў.)
Я яшчэ хацела пра вось гэтае заварочванне ў коўдру і спачуванне сказаць.
Ведаю за сабой наступнае: калі чалавек па сутнасці сваёй не ныцік, і калі ў яго раптам здараецца крызіс, ён настолькі кранальны ў сваіх перажываннях і пакутах, што хочацца сагрэць, падтрымаць, суцешыць, завярнуць у коўдру. Так хочацца, што ажно сэрца, падаецца, разрываецца. І наадварот, калі чалавек скуголіць штодня, калі ў яго ўвесь час не тое і не так, калі ў гэтым усім увесь час хтосьці вінаваты, толькі барані Бог не ён сам, то рана ці позна гэта пачынае выклікаць раздражненне, а не спачуванне.
Я чаму пра гэта кажу. Маю на вачах зноў жа 2-х розных дзяцей. Малодшая - хутчэй першы варыянт, старэйшая - хутчэй другі. І вось грэшная, часам лаўлю сябе на тым, што малой спачуваю, а на старэйшую пры яе скуголеннях проста злуюся. Часам не знаходжу ў сабе сілаў менавіта завярнуць у коўдру і пажалець.