Проста збоку ўсё ўспрымаецца іначай, чым калі ты сам удзельнік.
Вось калі браць сітуацыю з суседняй тэмы (Магда, прабач, але дазволю сабе), то я разумею і цябе і твайго апанента.) Таму што сапраўды Юніко часта выказваецца ў абсалютна супрацьлеглых ключах аб адной і той жа з'яве.) Залежна ад кантэкста і сітуацыі.) Калі трэба выказацца (я ўмоўна) супраць Беларусі і беларусаў - Расія з яе ВНУ, школамі, музеямі і г.д. проста мекка для студэнтаў і ўвогуле грамадзян. Калі супраць Расіі (памятаем, я ўмоўна), то наадварот.

Асабіста ў мяне ў памяці менавіта гэта. Нюансаў і дакладных ВНУ асабіста я не памятаю, бо для мяне гэтыя назвы амаль нічога не значаць.
То бок я да чаго? Я б запраста магла апынуцца і на месцы аднаго і другога бока ў той спрэчцы ў суседняй тэме.) Бо я чытала кардынальна супрацьлеглыя выказванні, калі браць у агульным і цэлым. ) Пры гэтым так, я прызнаю, што не разбіарючыся ў нюансах, я ў тым і ў тым выпадку магла памыляцца і адпаведна, хлусіць.

Але гэта я збоку бачу. Дапускаю, што калі я калісьці шалела, хтосьці збоку таксама думаў, што мой апанент не так ужо і памыляецца.

Складана ўсё.
