Катерина, а як ты разумееш для сябе інтуіцыю? Як уяўляеш? Як тлумачыш яе сабе? Што гэта, інтуіцыя?
у дзяцей неяк чарговы раз выйшла была спрэчка, хто першы ці штосьці падобнае. Мне надакучыла слухаць, кажу, ок, цягніце зубачысткі. У каго доўгая (адну зламала напалову) - той першы.
Адвярнулася ад іх, узяла ў рукі (кулакі) зубачысткі. Цягні, - кажу старэйшай. Яна доўга і ўважліва зубачысткі вывучае і выцягвае доўгую.
- Клас, - кажу.
- Ай, гэта вельмі проста. Кароткая крывей адносна доўгай у кулаку тырчала.
То бок дзіця пабачыла, што адна зубачыстка крывейшая, зрабіла выснову, што гэта адтаго, што яе трымаць роўна складаней, бо яна кароткая, і такім чынам вызначыла доўгую. Гэта свядомае дзеянне, так.) Чыстая логіка.) Але і з падсвядомым недзе так жа. Проста мы не так яўна бачым працу свайго мозга.)
Я так думаю.
