дадам.
Причем у нее с Игрой свой диалог, как мне видится, который уже шире написанного мной. Мое - база для него.
а чаму пры тым, што база - тваё, размова ідзе не з табой, а з Іграй? Табе не здаецца гэта ненатуральным, нелагічным, няправільным?
Зараз ключавое - не імёны. А вось гэтае "тваё не з табой". Разумееш? Вось яна, розніца. Калі я кажу з табой пра тваё - я цябе не трактую, я абмяркоўваю (пагаджаюся/ не пагаджаюся/ рэзка не пагаджаюся/ маю сваё адрознае меркаванне/удакладняю/тлумачу, як разумею, што чую, што бачу, яшчэ штосьці) твае словы, ці напісанае табой. Калі я кажу пра тваё з трэцяй асобай (расказваю, што я ў тваім пачула, як прачытала, што ўбачыла, адстойваю гэта тваё, ці наадварот крытыкую і г.д.) я цябе трактую. Наштосьці. Пры тым, што магу выказаць проста сваё меркаванне па тэме, якую хай сабе і ты згадала.
Я так гэта бачу. Разумееш?
Пры гэтым першае мне бачыцца нармальным і натуральным. У агульным і цэлым. Мы (я, дакладней) зараз не разглядаем - ЯК ідзе наша з табой размова - ветліва/ няветліва, рэзка/ мякка, карэктна/некарэктна, з рэверансамі/без іх і г.д. Дапускаю, што бывае па-рознаму, я пра тое, ШТО мы абмяркоўваем, а менавіта: тваё. Тваё сказанае супраць майго зразуметага, твае адчуванні супраць маіх, тваё меркаванне аб расказаным табой супраць майго меркаванне аб ім жа. Дык вось гэта мне бачыцца нармальным. А другое - размова аб тваім з трэцяй асобай - ненармальным, ненатуральным. Такім, якое не трэба насамрэч ні мне (якая гаворыць/расказвае тваё камусьці), ні табе (пра чыё расказваюць). Таму што я заўжды магу выказаць па згаданым пытанні сваё асабістае меркаванне, калі яно ў мяне ёсць, замест таго, каб расказваць/пераказваць камусьці тваё, а ты заўжды можаш сваё паясніць і ўдакладніць сама, без "толмачей" і іншых памочнікаў, калі ў цябе ёсць на тое жаданне, а як няма, то і памочнік не дапаможа. Разумееш?
Я не прашу пагаджацца. І не прашу, каб такое ж стаўленне мелі ўсе ці дакладна ты. Я толькі вельмі хачу паясніць. То, як я гэта бачу і ўспрымаю.