увогуле, за ўсё маё жыццё, я толькі аднойчы сутыкнулася з тым, як чалавеку рэальна дапамагла выдатная вучоба і бліскучы дыплом.
Гэта адна з фарумчанак. Яна пра сябе расказвала. Што ейная вучоба і самы лепшы вынік на ўсім ці то патоку ці то чым падобным дазволіў ёй трапіць (па запрашэнні) у вельмі цікавую арганізацыю з вельмі неблагімі заробкамі і перспектывамі да таго ж.
Усё. Усё астатняе - ніякай, абсалютна ніякай сувязі з высілкамі і колькасцю 5. А ўжо чырвоныя дыпломы - і ўвогуле па адчуваннях выключна для абклейвання сцен. Вось такі ў мяне досвед.
Таму я вельмі, вельмі скептычна стаўлюся да адзнак. Але вельмі ўважліва да агульнага патэнцыяла чалавека, ягоных якасцяў, камунікатыўных у тым ліку, фізічнага развіцця, адказнасці, цікаўнасці, актыўнасці і простага чалавечага шанцавання.
Не было там никого других, он был один претендент и он знал, что скорее всего не хватит его балла, поскольку они это оговаривают заранее.
ён быў адзіны чалавек з такой спецыяльнасцю і кваліфікацыяй? Гэта адразу пасля ВНУ? Ці пасля эн год стажу і досведу хтосьці спытаў бал дыплома? Можа гаворка зноў аб размеркаванні, дзе студэнты з лепшым сярэднім балам ідуць раней? І гэта месца заняў хтосьці іншы?
Я ўсё яшчэ не магу ўявіць сітуацыі, пры якой такое мажліва.
Прам працадаўца не бачачы на вочы чалавека, задае адзіны крытэр - сярэдні бал?
Сярэдні бал дыплома кажа хоць аб чым-небудзь? Гарантуе хоць што-небудзь таму ж працадаўцы?