подарки надо дарить с удовольствием, либо не дарить вообще.
Вы дарыце падарункі цырульніку? Прадавачцы ў краме? Кіроўцы тралейбуса?
Кандуктару?
І не трэба пра "ім мы давяраем дзяцей". Давяраем, так. Але гэта іх праца, за якую ім падзяка і павага месцамі. Месцамі, не заўджы. І кветкі як ЛЮБОЙ жанчыне, раз ужо так павялося на 8 Марта. Але ніяк не грошы на картцы.
Праца іх збольшага такая ж, як любая іншая, са сваімі адметнасцямі хіба. Акцэнты і залішнія "мі-мі" расстаўляем мы самі... І дарма, думаю.
Акцэнты гэтыя прыводзяць да таго, што чэл, які абраў у якасці прафесіі педагогіку ці медыцыну, аўтаматычна лічыцца, а дакладней ліча сябе героем па азначэнні. У незалежнасці ад таго, як добра робіць сваю справу і наколькі прафесійна да яе падыходзіць.
Гэткая кампенсацыя непавагі дзяржавы да гэтай катэгорыі працоўных абавязковым, патрабаваным, надзвычайным шанаваннем, па змаўчанні прычым, іх тымі, хто іхнымі паслугамі карыстаецца.
Што няправільна.
За сам факт выбару пэўнай прафесіі чалавека шанаваць і дзякаваць яму не варта. Варта цаніць тых, хто на належным узроўні сваю працу выконвае. Кожную працу, а не толькі працу настаўніка.
А то ў нас крыва неяк атрымліваецца. Спачатку крычым на кожным рагу, як недаглядзелі, недаразвілі, няправільна навучылі, а потым рассыпаемся ў словах бясконцай літаральна ўдзячнасці, якая абавязкова выгляд падарунка чамусьці набыць павінная, за тое, якія яны ёсць педагогі...
І прычым звычайна чым болей крычым, тым болей і рассыпаемся...Парадокс...