Что 48, что 36, что 24 подряд в автобусе - выброшенные из жизни , на которые пойти можно только от большой безысходности.
Так усе (ну ці большасць) творчых калектываў ездзіць.
Сем'ямі, з дзецьмі - безвыходнасць, на мой погляд, так. А іншыя сітуацыі - ды па-рознаму. Вось вышэй пра дзіцячыя групы пішуць. Як гляджу, ім, дзецям, толькі аўтобусныя варыянты і прапануюцца. Не бачыла прапаноў для дзяцей з пералётамі, і нават з чыгункай не бачыла. Хаця апошнія, думаю, ёсць.
Моладзь так ездзіць.
У студэнцтве мы так і ў Малдову, і ў Нямеччыну, і ў Італію ездзілі. Пра Польшчу ўжо і не гавару.
А я сама ў далёкім 1996г ездзіла ў тур па Еўропе. Гэта сёння туры з дзённымі пераездамі і начоўкамі ў гатэлях, а тады пераезды якраз начнымі і былі. Не ад багацця, так. Але іншых і прапаноў не было, а паехаць хацелася.
Мама з сястрой у Венгрыю ездзілі. Таксама яшчэ ў 90-я.
Так, цяжка. Але ніхто не прымушаў.) Дома застацца можна было заўжды.
