но кто его знает, чем они там обладают.
Гэта так.) Але свету яны гэта (пра зброю) заяўляюць, калі не памыляюся. І свет іх у пэўным сэнсе пабойваецца. А пабойваецца, значыць, нібыта паважае. ))))) У той час, калі там электрычнасць - дасягненне.)
Ну дый ладна.) Я па шчырасці таксама не тое каб пра Паўночную Карэю пагаварыць хацела. )
Гэткая паралель проста атрымалася...
Што да трагедый і працэдур пахавання ў розных краінах... Не ведаю, можа я проста не ў курсе і не маю рацыі, бо не гляджу расійскага ТБ, не чытаю расійскіх СМІ (хіба што перадрукоўкі). Але не бачу, каб там моцна паведамлялася пра тое, як і з якой павагай і сумам хавалі ахвяр трагедыі, наколькі важная памяць пра іх дзяржаве і народу і г.д. Няма нібыта пра гэта інфы, кадраў, відэа.
А вось пра пускі ракет ёсць, пра бамбардзіроўкі ёсць. Пра мегасвяты з салютамі ёсць... Вось і атрымліваецца, што трагедыя ў Расіі не з жалобай асацыюецца, а з шэсцямі беснаватых...
А Нідэрланды пасля трагедыі асацыююцца менавіта з той сваёй працэсіяй у памяць і гонар сваіх грамадзян...
Хто на што вучыўся, атрымліваецца?
І тут пытанне: паказваюць і распаўсюджваюць тое, што болей запатрабавана? Ці тое і ядуць, што болей паказваюць і распаўсюджваюць? І незалежна ад адказаў на гэтыя пытанні, за гэта хто адказны? Гэта чыя палітыка - такое ранжыраванне прыярытэтаў?
Во дзе пытанні... а чыйсьці некарэктны пост у фб - гэта дробязі ўсё...