Удивлялась потому, что не встречалась в жизни с такого рода страхами ни у кого, с кем общалась)
можа, пра гэта проста не заходзіла размова?
Пры чым тут маманцёнкі і Бімы - увогуле не зразумела. Розныя абсалютна тэмы.
Пра Брэжнева ўсё ж. У мяне няма, не засталося адчування, што гэта была менавіта бяда для людзей. Што яны вось плакалі і шчыра перажывалі. Хутчэй, што ўсім належыла пранікнуцца трагедыяй. Праўда, падазраю, калі мы такі дажывём да такой падзеі ў нашай краіне, то будзе прыкладна тое ж. З афіцыйных крыніц. Трагудыя.) Розніца толькі ў тым, што цяпер усе будуць рваць баяны, а тады вымушаныя былі падтрымліваць антураж трагедыі. Я не памятаю, каб дома ў мяне хтосьці ўбіваўся. У памяці чамусьці менавіта школа. Я ў школе, і вось нам гэта усё даводзяць, якое гора, якое гора, які траур, які траур і падобнае...
З наступнымі памерлымі генсекамі я ўжо такога не памятаю. Мажліва таму, што хоць крыху, але стала сталейшай, а мажліва, патрэба ў маштабе афіцыйнай трагедыі сапраўды крыху паменшылася.
зноў жа. Ні грыбы, ні вайна, ні Брэжнеў мне дома не падаваліся зусім. Ніяк. Пра гэта проста не гаварылася, напэўна. Гэта ўсё зоркі, піянерскія праўды, школа, палітінфармацыі, якія тады праводзіліся з усёй сур'ёзнасцю, і ўсё падобнае. Тэлевізар, напэўна, бо міжнародныя панарамы я памятаю, так.)
у школе, не забываем, мы праводзілі цэлы дзень. Прычым абавязкова. Была абавязковая падоўжанка ў 1-3 класе. ( у маёй школе) Адпускалі толькі на гурткі па даведцы з гэтых самых гурткоў. Нават тыя, у каго побач былі бабулі, вымушаныя былі хадзіць у падоўжанку. Наштосьці... Бабуля - не была прычынай няяўкі ў падоўжанку.