Kavita, у людзей ёсць грошы, але няма ці мала мажлівасцяў вазюкацца з дзецьмі. Яны выбіраюць прыватную школу, дзе раніцаю здаў, вечараў атрымаў. Павучанага, пакормленага, паразвітага, аспартыўненага, англійскай пазайматага, на вуліцы пагулятага і ўсё такое іншае.
Насамрэч людзі, якія выбіраюць прыватныя школы, ёсць. Але перашапачаткова гэта людзі, якія шукаюць не мега-супер-пупер узроўня адукацыі, а камфорта, зручнасці, догляду і асаблівага стаўлення да дзяцей. Таго, чаго няма ў нават самай лепшай дзярж. школе.
І гэтыя людзі неабавязкова за мяжу выправяць. Вельмі імаверна, але неабавязкова. Яшчэ ж ёсць розня інстытуты бізнеса, міжнародныя адносіны і падобнае. Не БНТУ, само сабой, так, але неабавязкова амерыкі. Іх і дома няблага кормяць.