Людзі, прашу дапамогі, інфармацыі і парадаў.
Гісторыя з пластыкам у школьнай сталоўцы працягваецца.
Я была ўжо вырашыла сапраўды забіць, паслухаўшы парадаў разумных людзей.
Бо а) пры больш шчыльным вывучэнні тэмы высветлілася, што кубачкі, якія прапанаваліся ў сталоўцы, ёсць якраз меншым з зол. Бо гэта поліпрапілен, які паводле розных крыніц, можа карыстацца для харчовых прадуктаў тэмпературай ад 70 да 100 градусаў (недзе пішуць 70, недзе -100). Лепей толькі кардон. Нібыта. Але я пакуль так і не знайшла інфы, якая б на 100% гэта пацверджвала.
б) зноў жа высветлілася, што самі дзеці налівалі кіпень толькі першыя дні. Потым нібыта кіпень разліваецца загадзя. Таму да моманту прыхода дзяцей ён ўжо не крытычна гарачы і апёка можна не надта баяцца.
Бянтэжылі толькі талеркі з полістырола, які для гарачых прадуктаў карыстаць нельга зусім. Але зноў жа паколькі грэюць у нейкіх вялікіх шкляных місках са слоў дачкі, а потым ўжо толькі раскладваюць на пластык, вырашыла заплюшчыць вочы і лічыць, што можа ўжо да 100 градусаў не грэюць, так, абы цёплае было - і ладна.
Але сёння новы сюрпрыз.
Менавіта нашаму класу (ціпа я ж пытанне падняла - вось і зрабілі як лепей - гэта версія дачкі, але я-то пра кардон гаварыла!!!) сёння выдалі гарбату вось у такім (гл. укладанне)
У мяне ўжо істэрыка. Гэта якраз полістырол, які для гарачага не дазволены катэгарычна. Зноў жа нібыта! Бо тут жа чытаю ў прадаўцоў, што:
Посуда из вспененного полистирола, или как ещё называют пенопластовая посуда, при правильной эксплуатации абсолютно безопасна для человека и разрешена Евросоюзом для контактирования с горячими и холодными продуктами.
http://uplast.by/catalog/konteynery-iz-vspenennogo-polistirola
Еўразвяз, заўважым. Весціся?
А Расія, прыкладам, блізкая да таго, каб полістырол для аднаразовага посуду ўвогуле забараніць:
Российские чиновники могут полностью запретить пищевую упаковку из полистирола. По крайней мере, этим вопросом сейчас занимаются сразу два ведомства: Росприроднадзор и Роспотребнадзор. Корреспондент телеканала «МИР 24» Анастасия Писаревская узнала, убивает ли посуда из пластика.
https://mir24.tv/news/15323508/polistirol-ubiica-kak-vybrat-bezopasnuyu-posudu-iz-plastika
Хто цікавіцца пытаннем, хто ў тэме, раз'ясніце мне, цёмнай, усю гэту тэму. А?
Я такі намераная пайсці да дырэктара пагаварыць. Але баюся зноў толькі нашкодзіць. Планую раздрукаваць інфы пра пластык і яго віды. Але баюся нарвацца на заангажаваныя ці непраўдзівыя крыніцы. Калі ісці, дык трэба неяк арыентавацца ў пытанні і аргументавана размаўляць.
І ўжо да кучы. Вы карыстаецеся так званымі спартыўнымі бутэлькамі для вады? Такога плана:
https://www.wildberries.by/catalog/sport/sportivniy-inventar/butylki-dlya-vody
я была перакананая, што яны бяспечныя і цалкам пасуюць для шматразовага карыстання. Але на іх стаіць 7 у трохвугольніку (гл. укладанне). І зноў жа паводле інтэрнету, гэты сімвал значыць што заўгодна, а менавіта: іншыя пластыкі. І карыстаць посуд з такой маркіроўкай нібыта непажадана.
А што карыстаць?
У чым вы носіце ваду з сабой?
Пардон, можа гэта і не зусім па тэме. Тады можа вось тут
http://www.semeistvo.by/forum/showthread.php?p=10073092#post10073092 працягнуць?
Загадзя дзякую за меркаванні.