Лапа, а ў мяне і няма мэты прышчэпліваць камусьці любоў ці жаданне. Вось увогуле. Я проста карыстаю. Праз боль месцамі, нязручнасць, памылкі, комплексы і ўсё іншае. Любоў сто год мне здалася, паўтаруся.
Украінцы зрабілі вышэйшую адукацыю толькі па-украінску, і адкуль толькі любоў узялася! А чакалі б жадання, і па сёння б пра любоў соплі разводзілі.
І ведаеш, злосць, бадай, дадае мне сілаў. А то так расслабляюся, і думаю, і якога ражна сама сабе праблемы ствараю? Выглядаю ідыёткай, прыцягваю да сябе ўвагу, якую цярпець не магу, свячуся што топаль на Плюшчыхе, раблю паскудныя апіскі/абдрукоўкі ў перапісках. Можа кінуць дурное? Чаго дзеля гэта ўсё? А вось паслухаю такіх аматараў любві, і прам адчуваю, як чарговая хваля жадання ламануцца да слоўніка і падручніка накатвае. Так што, напэўна, мне такі трэба на гэтую тэму весціся - энергію адкульсці браць.