Наколькі я ведаю, заробкі настаўнікаў у Мінску і ў Фаніпалі адрозніваюцца. Не на карысць Фаніпаля, які, канешне, "неМінск", цэлых 15 км ад кальцавой. Чым танней у ім жыць-не ведаю. І, калі адміністрацыя не дадае ніякіх плюшак у розным выглядзе, то настаўнікі тут працуюць альбо па інэрцыі, альбо таму, што такія настаўнікі, альбо тыя, хто прызвычаіліся. І шмат, вельмі шмат сыходзіць. Даехаць 20 хвілін маршруткай да метро прасцей, каб атрымліваць лепшую зарплату. У выніку асабіста я перавяла ў 6 клас дачку з фаніпальскай гімназіі(!) у мінскую школу, і пакуль што мне падаецца, што зусім не памылілася.
А вось сярэдні будзе вучыцца свае 3, 4 клас пры цудоўнай настаўніцы, якую я ні на каго не прамяняю. Яна лепшая з тых, каго я ведала. Але яна з тых, хто з больш старэйшага пакалення, менш мабільны і працуе там, дзе працуе ўжо шмат год. Хаця ў тым жа Мінску магла б таксама атрымліваць большыя заробкі.