sergovlena, ай, я бы пераводзіла. Не супала дачка з настаўніцай, такое можа быць нават з добрым настаўнікам. І Вы з ею не супалі.
У нас была добрая, здаецца, настаўніца ў старэйшай. Але не тое. Думаю, што гэта дало моцны адбітак на тое, што далей адбывалася і адбываецца з дачкой. А ў сярэдняга такая настаўніца, вось ну цалкам мы супадаем. У сына моцныя праблемы з пісьмом, мы так мякка разам працуем над гэтым. У Адэлькінай настаўніцы гэта быў бы ўжо набор комплексаў без надзеі на тое, што можна неяк выправіцца. А тут :"НВ мяне сення пахваліла, ужо 6 за класную працу, мама, кажа, бачна, што я стараюся" і гэтак далей.
Але шмат каму настаўніца старэйшай вельмі падабалася, ведаю людезй, якія ўдзячныя ей і на сеняшні момант за сваіх ужо дарослых дзяцей, і ў нашым класе таксама такіх шмат.
Тым больш, што такія дзеці, як у вас, падабаюцца шматлікім настаўнікам. Гэта не хлопца-забіяку прасіць узяць да сябе. І настаўнікаў у паралелі ўжо больш-менш ведаеце.
А з казкамі гэтымі. Хутчэй за ўсе, настаўніца пад казкамі ўяўляе сабе толькі народныя, так бывае.
Зноў жа, настаўніца маей старэйшай, калі я ей дала з сабой у школу картачныя настолкі, вельмі спужалася, што гэта карты (!) і забараніла. Пад настолкамі яна ведала толькі шашкі-шахматы і хадзілкі.
Трэба настаўніка шукаць, асабліва пачатковых класаў. Я цяпер у гэтым упэўненая.
І не баяцца пераходзіць трэба таксама. Мы старэйшую ў шосты клас перавялі ў гэтым годзе ў іншую школу. Доўга вагаліся, наша гімназія каля дома, цяпер ездзіць у Мінск. Але першы месяц ужо паказаў, што гэта было вельмі слушнае рашэнне. Хутчэй за ўсе, тое, што мы лічылі вельмі цяжкімі і раннімі праявамі падлеткавага ўзросту, было проста адбіткам таго, наколькі дрэнна ей было ў тым класе. Падлеткавы ўзрост нікуды не сыйшоў, але дзіця змянілася вельмі моцна.
Таму я б рызыкнула і не чакала пераезду