Ответь, пожалуйста, на вопрос, который тут уже задавали - если бы этих допов у вас не было, дети САМИ попросили бы?
а калі б табе не арганізавалі тваю працу, ты б сама гэтым усім занялася?
Ёсць розная ступень жадання і захопленасці.
Вось дарослыя наштосьці запісваюцца ў групы гімнастыкі і шэйпінга, не б дома самім займацца па інтэрнеце, не?
Адзін зубамі з неба дастане, і будзе праз інтэрнет. Іншы на курсы запішацца, бо яму цікава і трэба, але зусім самастойна матывацыі і сілаў ужо не хапае. Трэці на курсы пойдзе, толькі калі з/п за гэта плаціць будуць. А чацвёрты не пойдзе амаль ні пры якіх абставінах. З дзецьмі так жа.
Аднаго пінаць, трэба. Другога прымушаць, трэцяму прапанаваць і крыху арганізаваць, а чацвёрты сам начамі пад падушкай.
А тут увесь час нейкія скрайнасці разгядаюцца.
Мая сама на катку амаль не катаецца. А ў групе з дзецьмі са штаноў вылазіць. Я, калі што, так жа. Гэта матывацыя ці не?
Ад мамы задачкі не рашаюцца, дый не настолькі мама хворая гэтым, каб сядзець і сістэмна залачы падбіраць. А заданае настаўнікам робіцца без нагадванняў. І расказваецца пра гэта ен спыняючыся. Гэта не матывацыя?
Практыкаванні ад мамы, каб руку траўміраваную распрацаваць, анват ен разгяладюцца, балюча, не мгау. не буду. У ПК толькі в путь, як кажуць. І дома робіцца па эн разоў тое, што докатар сказаў. Гэта ен матывацыя?
Таму і трэба дзецям гімназія. А тыя, якія самі пад падушкай і без гімназіі справяцца. Вунь Ламаносаў пешшу ішоў. Таму іхай і нашыя ідуцт. І без ніякіх прамежкавых варыянтаў.
Больш за ўсё здзіўляе тое, што калі майму не трэба ці ён не хоча, то хай і ў іншых не будзе. Неяк так, выходзіць, па мне. Ці чым растлумачыць такую крытыку допаў? Прапанвалі дзецям, ходзяць - і выдатна. Іншым не трэба - і на здароўе. Не, трэба, каб усім аднолькава, а матываваныя выключна дома пад падушкай займаліся. Вось тады гэта матывацыя. А іначай - байкі адны.