I не толькі і не столькі ангельскія праекты, ёсць яшчэ шмат прадметаў, па якіх дзеці рыхтуюць рэфераты.
Па шчырасці, я вырашыла, што прынтар патрэбны, акурат пасля дакладда па матэматыцы.) Калі настаўніца задала яго на выходныя. І сказала, НІ Ў ЯКІМ РАЗЕ не пісаць ад рукі, ТОЛЬКІ друкаваны варыянт. На выходныя, прашу адзначыць. На што я сказала дзіцяці: я паважаю патрабаванні тваёй настаўніцы, але бегаць па друкавальных салонах выходнымі не буду дакладна. Таму мы з табой усё падрыхтуем, сфатаграфуем гатовую работу на тэлефон і на тэлефоне ты яе пакажаш. А прынясеш у аўторак. Пасля таго, як я яе спакойна і няспешна раздрукую на працы.
На шчасце (ужо не ведаю чыё: маё ці настаўніцы

)) ) яе, настаўніцу, такі варыянт задаволіў.) Але для сябе вырашыла, што прынтар дома - гэта зручна. Такіх дакладаў будзе яшчэ мульён.)
Чаму ч/б? там нешта з пікселямі. Муж разбіраўся.) Што каляровы ці не вельмі якасны друк дае, ці калі якасны - то занадта дарагое задавальненне выходзіць.

А прыгажосць афармлення - апошняе, што мяне цікавіць, шчыра кажучы.
