Школьные будни. Архив

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

Тасана

New member
Девочки, кто знает, что там с пресловутым введением МХК?
Насколько я поняла - да. Хорошая программа, мне лично понравилась.

Бо зараз пяцікласнікаў пачнуць вучыць готыцы на прыкладах беларускіх мураванак.
какой-то бред в этой статье написан.
 

kolesnikova

New member
Тасана, а программу еще на сайт не повесили? просто в конце мая в школах уверено учителям говорили, что в все отменяется и нечего слухи про МХК распускать. Но то что утвердили - я тоже довольна - на один час нагрузка у детей сократиться.
 

Тасана

New member
предмет будет на мове?
К сожалению не помню, было просто несколько программ, которые нужно было прочитать достаточно быстро, среди них эта. Какие-то программы были на белорусском языке, возможно и эта.

Чаму?
 

k_ja_ra

Well-known member
Тое, што азтар праграмы не бачыў, а высновы робіць на падставе чутак нейкіх.
А з чаго ты такія высновы зрабіла? Я так зразумела, што якраз бачыў і б'е ў званы.
Я не бачыла, калі што. Проста натрапіла на артыкул. А тут kolesnikova якраз з пытаннем.)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Ну калі ў нас анансаваную гісторыю Беларусі па-беларуску па-ціхаму спусцілі на тармазах (а як гучна і прыгожа гучала!), то што ўжо ад сусветнай культуры чакаць... З чаго б ёй па-беларуску быць?
 

Тасана

New member
А з чаго ты такія высновы зрабіла? Я так зразумела, што якраз бачыў і б'е ў званы.
З гэтага:
У сеціва трапілі цікавыя падрабязнасці пра чарнавік навучальнай праграмы
http://nn.by/?c=ar&i=151744

З чаго б ёй па-беларуску быць?
А чаму не быць? "Беларуская і сусветная мастацкая культура", "Беларуская" на першым месцы.
З чаго ты робішь высновы, што "спусцілі" гісторыю?

Дарэчы, учора мой здаваў ЦТ па гсторыі. Было 2 аудыторыі, дзесьці па 70 чалавек, у адной з іх пісалі толькі па-беларуску.
 

k_ja_ra

Well-known member
Тасана, Маеш на ўвазе, што апроч цябе ніхто праграмы бачыць не мог?

З чаго ты робішь высновы, што "спусцілі" гісторыю?
Таму што спусцілі. Гэта факт.)

Дарэчы, учора мой здаваў ЦТ па гсторыі. Было 2 аудыторыі, дзесьці па 70 чалавек, у адной з іх пісалі толькі па-беларуску.
і што гэта даказвае? Што ў нас яшчэ засталіся беларускамоўныя гімназіі? Дык так, засталіся.

Тасана, калі ты праграму бачыла, і ўсё не так кепска, то і выдатна! )
А скажы, гэта з верасня ўжо пойдзе прадмет? Ва ўсіх класах, ці толькі 5-х?
Шасцікласнікі пад яе трапляюць ці не?
 

Тасана

New member
Маеш на ўвазе, што апроч цябе ніхто праграмы бачыць не мог?
Слухай, не хачу з табой сварыцца, але... Дзе ў артыкуле напісана, што ЁН бачыў праграму? ДЗЕ ты гэта бачыш? Адны словы пра нейкія чарнавікі ў сеціве.
Ну падабаецца табе лічыць, што праграма - лайно, лічы.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
Ва ўсіх класах, ці толькі 5-х?
В 2015/2016 учебном году "Отечественную и мировую художественную культуру" будут преподавать только в 5 классе, в 2016/2017 – уже в 5 и 6. Таким образом, за 5 лет предмет полностью войдет в программу базовой школы.
http://kraj.by/belarus/news/novosti...i-mirovaya-hudogestvennaya-kultura-2015-04-10
 

Тасана

New member

k_ja_ra

Well-known member
Проста ў мяне вельмі свежыя ўспаміны пра пасвяшчэнне ў гімназісты старэйшай. Калі там расказвалі пра гісторыю гімназій у Расіі і ўвогуле пра гісторыю адукацыі, у прыватнасці ўніверсітэты, першым з якіх у Расіі быў пецербургскі. І як я потым хадзіла да нам. дырэктара па выхаваўчай працы высвятляць, якім месцам да Беларусі і нашай гімназіі ў прыватнасці гісторыя расійкай адукацыі і пецербургскі ўніверсітэт пры наяўнасці Віленскага, які быў адкрыты амаль на 2 стагоддзі раней.

Фактам гэта стане, калі ў верасні не пачнецца выкладанне гісторыі па-беларуску.
Тасана, на гэту тэму ўжо і міністр і сам гарант выступаў. Што маўляў, спяшацца не трэба, ціснуць таксама... ну ты разумееш, карацей.
 

katia-ka

Kitoks Pasaulis
І як я потым хадзіла да нам. дырэктара па выхаваўчай працы высвятляць, якім месцам да Беларусі і нашай гімназіі ў прыватнасці гісторыя расійкай адукацыі і пецербургскі ўніверсітэт пры наяўнасці Віленскага, які быў адкрыты амаль на 2 стагоддзі раней.
І што адказала намесьнік дырэктара?
 

k_ja_ra

Well-known member
katia-ka, што адзін аркушык згубіўся ў вядоўцаў. А так там усё і было. Але вось незадача, менавіта ён і згубіўся.
Ад прапанаванай мной дапамогі з інфармацыяй адмовілася.) Сказала - самі з вусамі.)
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху