В нашей жизни вообще мало глубокомысленного, если задуматься с этой точки зрения
Адсутнасць сэнсу ў суседнім маразме не адмяняе дурнату гэтага.
чтобы отличаться, выделяться...
Чым? Сінім колерам? Гэта адметнасць нейкая? Дзеці з суседняй школы сініх рэчаў не носяць?
Чым адрознівацца?
Гэтае правіла "толькі ў сінім" - адкрыты дыктат і праізвол. Калі б мэта была мець нейкую адметнасць, можна было замовіць значыкі якія-небудзь для дзяцей, ці эмблемы, ці штосьці падобнае.
Не кажучы ўжо пра тое, што пры сённяшнім стане адукацыі лепей бы узроўнем сваіх настаўнікаў і якасцю даваных ведаў адрознівацца.
Але апошняе - куды складаней, чым топнуць ножкай і сказаць: хачу сіняга!
И, по моему скромному разумению, зная эти требования и подавая документы в данное учебное заведение, родитель практически автоматически подписывается под их выполнением
Так. Вось тут падрабязней.
Часткова, часткова! магу пагадзіцца. Падпісаўся - выконвай.
У нас напрыканцы мінулага навучальнага года бацькам прапанавалі падпісацца пад нейкай паперкай, дзе былі прапісаныя для дзяцей а) правілы паводзінаў (не курыць, не лаяцца і штосьці кшталту таго і б) патрабаванні да формы - дзелавы стыль (уцямнага вызначэння якому і па сёння ніхто не даў

)) ) і
пажаданыя колеры - чорна-белы варыянт.
Гэта ў 1-м класе паперкі давалі, у 3-м - не. Хаця старэйшая гаварыла, што ім нешта там пра форму даводзілі.
Да гэтага пра форму ўвогуле ніколі пытанне не паўставала.
Дык вось з паперкай. Падпісваў муж - ён малую ў садок вазіў і забіраў звычайна.
Ён падпісаўся за першую частку, а за другую - не. Так і пазначыў. Маўляў, з п.б) не згодны.
Пры гэтым мае дзеці збольшага ходзяць у школу, як належыць. Прынамсі на мой мозг. Яны самі так хочуць. Бо асабіста я дазволіла б і джынсы. Але яны круцяць насамі.) Самі абіраюць менавіта спадніцы і о божа! сарафаны. І дзеля Бога.
Але вярнуся да тваіх словаў. Ты калі заяву на прыём падавала, пад паперкай пра сінюю форму падпісвалася? Вось прам умовай прыёму наяўнасць сіняга стаяла, ці як?
А гэта дзе такое ў нас ёсць? У якім законе? Ці агульны закон на асобна ўзятую школу не распаўсюджваецца?
Ты разумееш, што ў канчатковым выніку звычайны капрыз чалавека сумнеўнай адэкватнасці, прабач, падрымліваеце менавіта вы, бацькі?
Ну і так. Не заракаюся, але наўскідку думаю, што пры самым мінімальным выбары я б у школу з такімі замарочкамі з формай проста не пайшла.
Як не пайшла з малодшай да настаўніцы, якая па расповедах прынцыпова ставілася да пытання школьнага адзення. Хаця яе хвалілі.
Мяне пужаюць людзі, якія надаюць знешняму выгляду занадта многа ўвагі.
симпатичные синие тоже можно найти.
Я не супраць сіняга колеру. Я не разумею, чаму сіні? Чаму не зялёны? І чаму я павінная ШУКАЦЬ? Калі абсалютная большасць таго, што ў нас шыецца, якраз чорнае? І ладна сіні. Сарафаны чым не дагадзілі?
А разве в этом ориентиры?
Ведаеш, і ў гэтым таксама. Д'ябал у дробязях.
А перавесці размову на больш сур'ёзную праблему можна заўжды. Ды хоць бы і на дзяцей, якія ў Афрыцы ад голаду паміраюць.
Увесь час заплюшчваючы вочы і саступаючы ў дробязях, паступова прызвычайваешся прыгінацца і ў большым.