Вас почитаешь, решишь, что у вас любого сделают олимпиадником.
думаю, гэта далёка не так. Роўна як з ліцэем бду. Збольшага ўсё якраз наадварот - карыстаюцца ўжо гатовымі алімпіяднікамі ці сільна патэнцыйнымі, якія да іх прыйшлі. Але хто перашкаджае (тэарэтычна) так рабіць любой школе і любому ліцэю? Ну зрабіце ў сябе ўмовы, калі да вас будуць ісці найлепшыя, і дзеці , і выкладчыкі.
Іншая рэч, што раз уж так склалася, і раз уж менавіта гэтай школе ўдаецца праўдамі ці няпраўдамі такія ўмовы ствараць і найлепшых да сябе прымаць/запрашаць, то варта было і вывесці 41 з падпарадкавання раёна, а аддаць гораду. І тады і размяшчаць яе не ў канцы пр.Дзяржынскага, а цэнтры, і на этап гарадскі этап выводзіць асобнай камандай, даючы магчымасць паўдзельнічаць і іншым дзецям раёна. Гэта было б па розуме. Але што ў нас па ім робіцца. Хутчэй зробяць усё, каб і іх выраўняць, каб не высоўваваліся. І так здзіўляюся, што столькі год там вольніца. Відаць, медалі міжнародныя ўсё ж вельмі патрэбныя. Болей, чым роўнасць і шэрасць, хвароба іх пабяры.