Мне падаецца, у сучаснай сыстэме адукацыі шмат недахопаў. Здаецца, калі пачаць пералічваць -- і пальцаў на абедзьвюх руках ня хопіць. Штосьці мяне больш хвалюе, штосьці менш. Н ададзены момант -- найбольш не задавальняе фактычная адсутнасьць выбару -- усе вучацца па аднолькавых праграмах, аднолькавых падручніках, і завучваюць аднолькавыя "ісьціны", якія пры бліжэйшым разглядзе на ісьціны ну ніяк ня цягнуць...
А што найбольш не падабаецца вам?
І яшчэ -- вось такое мерапрыемства хутка будзе адбывацца ў Вільні. Мне здаецца, яно будзе цікавае маладым мамам, чые дзеці ўжо пайшлі, альбо хутка пойдуць у школу. Гэта цудоўная магчымасьць прагаварыць тое, што хацелася б зьмяніць, і разам пашукаць альтэрнатывы.
А што найбольш не падабаецца вам?
І яшчэ -- вось такое мерапрыемства хутка будзе адбывацца ў Вільні. Мне здаецца, яно будзе цікавае маладым мамам, чые дзеці ўжо пайшлі, альбо хутка пойдуць у школу. Гэта цудоўная магчымасьць прагаварыць тое, што хацелася б зьмяніць, і разам пашукаць альтэрнатывы.
Шаноўныя мамы,
Магчыма, вашы дзеці ўжо ходзяць, альбо зьбіраюцца ісьці ў школу. Мы ўпэўнены, што ў сучаснай школе ёсьць рэчы, якія вас хвалююць альбо шчыра не падабаюцца. Вядома, бацькі ня могуць цалкам зьмяніць сыстэму адукацыі. Але, бацькоўская ініцыятыва можа дапамагчы зрабіць маленькія крокі ла паляпшэньня.
Але вынікі будуць толькі тады, калі будзе ініцытыва і сацыяльная актыўнасьць бацькоў.
Запрашаем зацікаўленых на сэмінар у Вільні, дзе вы зможаце пазнаёміцца з прыкладамі, як бацькі дамагаюцца жаданых зьменаў у школьнай і дашкольнай адукацыі сваіх дзяцей.
Вы будзеце мець магчымасьць пакамунікаваць з бацькамі з Літвы, Злучаных Штатаў і Беларусі, якія падзеляцца сваім досьведам, як іх ініцыятыва і актыўная дзейнасьць далі вынік.
Сэмінар будзе адбывацца ў Вільні (Літва), 11-13 верасьня (пятніца-нядзеля).
Удзел у сэмінары бясплатны. Арганізатары таксама аплочваюць праезд, візы, пражываньне і харчаваньне ўдзельнікаў.
Працоўныя мовы – беларуская і руская. Пры неабходнасці, будзе ажыцьцяўляцца пераклад з ангельскай.
Зацікаўленых просім спампаваць анкету (http://pumpkin-seed.ru/anketaEDseminar.doc) і даслаць яе на адрас: seminar.educationby@gmail.com
Дэдлайн – 14 жніўня.
Последнее редактирование: