Я вам паясніла, аб чым тут гаворка. Што тут не ваш фан-клуб і не прэтэнзіі да вас, а меркаванні, якія маюць неасцярожнасць не супадаць з вашымі.Но когда вы начинаете уже в какой раз
А вы, прабачце, з якой мэтай ужо энны раз паўтараеце, што не хацець асабістых матэрыялаў у сеціве і абмяжоўваць іх - марная справа? Роўна як з якой мэтай выдаяце мне дазвол на працягванне ці не працягванне? Я яго прасіла?
А справа не марная, раз, як бачым, нават правілы забарону выкладвання ў сеціва прапісваюць.
І ў нас, як ведаю, размяшчэнні розных прафесійных фота ці відэа робяцца толькі з дазволу людзей, якія на іх прысутнічаюць.
Гэта права на прыватнасць асабістага жыцця.
І варта б гэта людзям, якія направа-налева фоты і відэа выкладваюць, разумець.
Тэма актуальная, на мой погляд, так. У тым ліку для тых, хто, дзякуючы тэхнічнаму прагрэсу, дарваўся нарэшце да амаль неабмежаванай мажлівасці паказваць сябе любімых дзе ні попадзя.