Не. Узаемазвязаныя тэмы: дзіця з 4-х год займаецца танцамі, а то і балетам, варыцца ў гэтым, наведвае балетныя пастаноўкі, у курсе навінаў і г.д. , і як вынік мае адпаведны ўзровень развіцця, інтарэсаў і падобнага.но это темы взаимосвязанные.
А дзеці, якія прыйшлі займацца вулічнымі танцамі ў 10-12 год дзеля фізічнай нагрузкі і проста захапіліся гэтым не на жарт, маюць пэйныя здольнасці каб добра выступаць і перамагаць, і вырашылі нават звязаць з гэтым сваё далейшае жыццё - усяго толькі прадукт развіцця нашага грамадства ў цэлым, каштоўнасцяў, якія сёння гэтаму грамадству прапануюцца.
Ну, яно мне цікавае і важнае, хоць і не вызначальнае.не очень понимаю зачем ты тогда спрашивала моё мнение...
Тасана, і прабач, пакуль нічога апроч: яны іншыя - я не пачула. Тое, што іншыя - я ведаю, і цалкам асэнсоўваю для сябе. Ты пакуль проста параўноўваеш іх з класічнымі ў шырокім сэнсе танцорамі. А гэтага, ІМХО, рабіць не варта. Ясна, што яны прайграюць у сэнсе "школы", і мажліва здольнасцей, але здольнасцей зноў жа з класічнага пункту гледжання. Да таго ж далёка не ўсе дзеці маюць жаданне і прыродныя дадзеныя займацца прафесійнай правільнай харэаграфіяй гадамі, пакуль нарэшце змогуць пабачыць і адчуць нейкі вынік гэтых заняткаў і сваёй цяжкай я б сказала працы.
І потым. А якой рэакцыі ад мяне ты чакала? Што я заламаю рукі ў жаху, што дзіцяці не свеціць навучанне ў БГУКе і панясуся ў сувязі з гэтым забіраць дзіця з заняткаў?
Дык мэты няма такой - прафесійным танцорам рабіцца і адпавядаць стандартам паводзінаў, выгляду, патраванням да класічнай чысціні рухаў прафесійных танцораў, выкладчыкаў, якія аддалі гэтаму жыццё і выхоўваліся не на брэйк-дансе, а на сцэне Вялікага тэатру.
А танцамі мы спрабавалі займацца з 4-х год. У розных месцах і ансамблях. Не пайшло. Можа здольнасці не тыя, можа проста нецікава 45 хвілін 1-ю пазіцыю трэніраваць.
Хаця, паўтаруся, я згодная, што гэта правільна і так трэба ў ідэале. І напэўна ж, каб яна усе гэтыя гады трэніравала 1-ю пазіцыю (я ўмоўна), сёння ў тым жа Блэк фоксе была б "зоркай".
Прабач, але тваё пытанне нелагічнае. Бо з кантэксту ясна, што ім увогуле займацца - толькі час марнаваць. Бо нават чэмпіёны свету па ім ні на што не вартыя з пункту гледжання прафесіяналаў. Я без здзеку абсалютна. Я цалкам разумею такі погляд. Хаця і не падзяляю.куда идти учиться хип-хопу?