Тасана. Давай яшчэ раз. Толькі адразу паўтаруся, я з табой не спрачаюся, нікога не абараняю і не нахвальваю, нікому нічога не даказваю. )
Слушай, ну я вообще-то типа специалист как раз и не по классике..

Гаворачы "класіка" я не маю на ўвазе выключна Лебедзінае возера. Класіка ў шырокім сэнсе, якая падразумевае класічную школу перш за ўсё, абапіранне на класічную харэаграфію (прабачаюся, за мажліва крывыя фармулёўкі, я прафан тут) То бок калі правесці аналогію з музыкай, ёсць класічная музыка, у якой ёсць класіцызм як такі, рамантызм, імпрэсіянізм і г.д., ёсць сучасныя кам-ры. А ёсць сучасная музыка, якая рок, поп, панк і г.д.
Гэта істотна розныя рэчы.
То бок параўноўваць іх ...ну не ведаю, як мімімум, складана. І калі ты кажаш, што пераможцы не паступаюць да вас, гэта цалкам заканамерна, ІМХО. Я сумняваюся, што Бітлоў прынялі б у нашую консу.

Я сумняваюся таксама, што яны былі знаёмыя з гарманіяй, паліфоніяй, у курсе, што такое кантрапункт і падобнае. (я не параўноўваю Бітлоў і Блэк фокс, ні ў якім разе, чыста дзеля прыкладу)
Чэмпіёны ў розных стылях сучасных танцаў - пераможцы сярод сваіх, безумоўна, сярод падобных сабе, гэта ж ясна! Не з танцорамі ж Марыінкі ім спаборнічаць. ) І нават калі мы будзем казаць пра сучасны танец, як нейкі напрамак ці вынік развіцця танца класічнага і праводзіць сумесныя конкурсы паміж такімі танцорамі і прыхільнікамі дыска ці хіп-хопа, дык гэта ж як хрэн з пальцам, прабачаюся, раўняць. Той жа Тодэс (яго ж можна да сучаснага танца аднесці?) і хіп-хоп як зямля і неба адрозніваюцца.
Класічныя спевакі таксама выконваюць сучасную музыку (музыку сучасных кампазітараў), але іх конкурсы і "Новая волна" - рэчы розныя.
Хаця я, як музыка, была б не супраць, каб сучасныя спевакі атрымлівалі класічную муз. адукацыю, а потым бы ў свой панк падаваліся.

Разумеееш маю думку?
Так і тут, па мне. Я разумею, што самае б правільнае было засвоіць харэаграфію, а потым ў дыска з брэйк-дансам падавацца, тады б і рухі былі іншымі, і лініі больш дасканалымі і г.д. Але па факце так не адбываецца.)
К нам поступала девочка из Молдовы - чемпионка мира (по чем-то там), во-первых она еле-еле поступила только на платное, во-вторых учится она с большим с трудом.
А што дакладна ей не даецца, калі не сакрэт?
І па шчырасці, я ўвогуле не разумею, што чэмпіёнкам у хіп-хопу ў тваім ВНУ рабіць? Хаця цяпер ужо задумалася, а як жа тады яны могуць ў якасці трэнера/настаўніка працаваць, так? То бок атрымліваецца, такі трэба ім нейкая педагагічная ці харэаграфічная ці якая падобная адукацыя? Дык па мне тады ўжо Інстытут фіз-ры ў такім выпадку лагічнейшым бы быў.
Ты меня типа спросила как профессионала.
Абсалютна слушна. Дзякуй табе.

Я зразумела тваё меркаванне. Яно правільнае і яснае мне. Але нічога страшнага
для сябе я ў ім не ўбачыла.

Што цеша. )