Сёння была ў Палацы Прафсаюзаў на турніры пачаткоўцаў, што Блэк Фокс для сваіх дзяцей ладзіць штогод.
У поўным захапленні.
Выступы асноўнага саставу з рознымі стылямі - проста клас.
Дый ад удзельнікаў маса задавальнення. Асабліва, калі ўлічыць, што дзеці абсалютна ніякага адбору не праходзяць.
Быў калектыў з дзіцяцем літаральна 2-3 гадоў. )))
Шчыра шкадавала, што не магла да самага канца застацца. Трэба было на іншую трэніроўку дзяцей везці.
Дзіця маё таксама атрымала проста безліч уражанняў ад самога факту выступлення.
Блэк Фоксу - рэспект. :so_happy: Пры ўсіх яго мажлівых мінусаў у сэнсе прафесійнага танца.
Як сказала мая мама (таксама прысутнічала), шкада што ад самага пачатку ў падобны клуб не прыйшлі. А мучылі і сябе і дзіця супермегаправільнай харэаграфіяй.
п.с. я не прафесіянал у танцах, так.

)