Чытаю вас, а пісаць неяк і не прыдумаю што. Адпачываеце вы класна, і фоткі цудоўныя!
А мы ў суботу схадзілі на Купалле ў батанічны сад. Ульяшка была неспакойная, толькі заснула, а мне заманулася падысьці да тусоўкі з песнямі і вянкамі, дык яна прачнулася ад гучнай музыкі і дала нам жару, ніяк на лавачцы есці не хацела, а грудзі ўзяла толькі ў густым лесе з камарамі, дык мы на вісу кармілі і яе і камароў: то я трымала, то Сашка.
Але я ўсё адно набыла там архідэю, а праз пару дзён у яе верхнія бутончыкі, якія павінны быць зялёнымі, сталі аранжавымі, можа, пасохлі? Хоць я паліла яе ў нядзелю... Ці ёсьць на форуме спецыялісткі па архідэях?
Важу Ульянку штораніцы на укол, раве там, канешне, супакойваю то калыханнем, то грудзямі і вязу дахаты. А яшчэ мы цяпер сур'ёзныя:
На днях паспрабую падаць дакументы на візу для сябе і Ульянкі. Калі ўсё атрымаецца, то, можа, і паедзем хоць у Палангу адпачыць. Але ж, як назло, надвор'е ўжо будзе іншае.
І яшчэ забылася пра рэаліі раённай медыцыны напісаць. Нам выпісалі накіраванне да неўролага ў раённай амбулаторыі, дык сёння ў сямёрцы папёрлі мужа з гэтым накіраваннем, маўляў, шуруй, калхознік, у Бараўляны, там табе месца. Можа, у каго ёсць тэлефон, па якім вядзецца запіс да спецыялістаў у "Маці і дзіця"?
Але самае прыкольнае ў гінекалогіі. Мяне турбуюць гэтыя лімонныя выдзяленні, ды яшчэ нешта палавая губа набухла, нібыта там падскураны прышч ці шышка, баліць, дык я заадно зайшла да акушэркі. Пра шышку яна сказала, што, магчыма, гэта фалікул, але яна ня бачыць ні пухліны, ні гною, ні запалення. Адправіла да гінеколага звярнуцца, ці ў скрайнім выпадку да хірурга. Пра выдзяленні выразіла думку, што гэта, магчыма, кальпід, прапісала спрынцаванне сыроваткай. Мазок узяла, які будзе гатовы - увага! - праз два месяцы!!! Ох, добра, што на ўліку я стаяла ў горадзе, а не па месцы жыхарства. Як толькі разбяруся з візамі, пайду ў платны цэнтр са сваімі праблемамі.