а вось мая дзетка вельмі любіць вазочак, адрубаецца ў ім, т-т-т, галоўнае, каб не галодная была. Арэлькі пакуль нам ня так стопрацэнтна заходзяць. А слінг я матала пару разоў, але ёй там ня дужа ўтульна, вертыкальна яна ня любіць, а ў калысцы выгібаецца і нервуецца. Ну і намотка мая пакуль яшчэ такая, што на вуліцу сорамна выйсці. Асуджальных позіркаў назбіраю процьму, і будзе за што.
А яшчэ, у маёй Ульянкі, здаецца, гэтае акнэ гарманальнае, на тварыку і яшчэ на пісі такія ж прышчыкі. У вашых былі высыпанні па палавых органах? І яшчэ пачырваненне на попе вакол ануса, мажу бепантэнам, учора паспрабавала прысыпку. Галапопіць толькі дома пачалі, спадзяюся, хутка гэта пройдзе.