Прывітанне, дзяўчаты! Былі сёння ў Лекары ў неўролага Пішчынскай А.А. (120 тыш). Паглядзела яна на вынікі нашага УГД мозга, паглядзела на Ульяшку - заўважыла лёгкі тонус у вертыкальным палажэнні (яна ў гэты час плакала), на жывоціку слаба трымала галоўку, бо зноў жа плакала. Карацей, усё ў межах нормы. Толькі дрэмар падбароддзя і рукі ў кулачкі павінны прайсці пасля трох месяцаў - да трох месяцаў норма Сказала, што гематомка наша, можа, і не знікне, але нічым не пагражае. Прапісала зноў танакан папіць, актавегін пакалоць, масаж ў тры месяцы, ванны з марской соллю, і гімнастыка.
Хто што думае пра актавегін?
Спытала я яшчэ, што яна думае пра адпачынак на моры з дзіцем. Яна адразу змяніла інтанацыю, нават перайшла на слэнг, кшталту, карысці такому дзіцяці ад мора няшмат, а касякоў можа быць да халеры. і вось разумею, што касякі сапраўды могуць быць, але ж ваўкоў баяцца - у лес не хадзіць. З іншага боку, хвароба дзіцяці і тут страшна-страшна, а за мяжой пагатоў... Нешта я ў разгубленасці. Бо і дзе на моры знайсці ўмовы, каб з дзеткай было выгодна? Да прыкладу, гатэль ня надта пасуе, там жа няма пральнай машыны. А ў нас цэлае вядро прання кожны дзень, ня хочацца ў адпачынку гэтым займацца ўручную. Эх, адчуваю, што накрыецца адпчынак наш, бо ні сілаў, ні часу, ні ўпэўненасці няма...
Irys, дзе вы ў Прыбалтыцы спыняліся? Якія там былі ўмовы? І яшчэ, ці можаш ты напісаць, якія вы дакументы збіралі на Тамарку для мульцішэгена? А то мне сказалі, што першая віза для малышасціка ўсё адно можа быць толькі аднаразовая, нават калі ў абодвух бацькоў мульцік.
Дарэчы, ці трэба на груднічка асобны авія-квіток?
Пушысцік, падзяліся кантактамі масажысткі, калі ласка!