Пушистик-Акулов, з выпіскай вас!
kul-olga, з правамі!
Працягваю свой плач Яраслаўны па садку. Сёння на ўсякі пажарны ўзяла накіраванне ў 112 садок (Матусевіча 12) - божа мой, які ж ён старэнькі, маленькі, забіты і занядбаны! Там на пляцоўках нічога апрача пясочніцы, дзеткі спяць там жа, дзе гуляюцца і ядуць! Асобныя спальні ёсць толькі ў яслях. Ой, страшненька мне. Пайшла з гора і стала на чаргу ў Маскоўскім раёне, дзе бабуля з дзядулем, але тут свае правілы. Мяне запісалі на 30 мая па накіраванне, А Наталінка распавядала, што тут начуюць пад аддзелам адукацыі, каб накіраванне ўзяць - гэта праўда? Куды мне цяпер падацца?
А 534 садок не толькі з беларускай мовай навучання, але і з басейнам... хнык
З Барселонай у нас таксама нічога не клеіцца. На сайце браніравання жылля нам ужо дзве суммы заблакавалі, а гаспадары не адказалі. Цяпер тысяча еўра залочана, а жылля так і няма((( Я б ужо здала гэтыя квіткі і паляцела б на Байкал, але гэты лоўкоставы райнэйр вяртае толькі малюткі кавалак сумы за квіткі ў выпадку адмовы.
Я ўжо маўчу, што, калі браніравала квіткі, узгадніла даты з усімі бабулямі і дзядулямі, а з уласным цыклам - не...
У мяне сёння загадчыца садка спытала, чаго я такая змучаная. А таго, што ўсе планы наравяць ляснуцца, а я ўсё яшчэ намагаюся ўсё выправіць і накіраваць у патрэбнае рэчышча. Не атрымліваецца.