о, ўвечары ўрэшце дагнала вас)
а мы ўчора вырашылі яшчэ раз Ульянчын мульцішэнген праштампаваць, зганялі ў Вільню. Нашы прапусцілі без праблем, а на літоўскім баку стаялі 4 гадзіны (як жа марудна працуюць іх памежнікі!), у выніку выехалі мы ў 9 раніцы, а ў Вільні былі толькі ў пяць! ну і галопам па Еўропам закупіліся, прагуляліся і вырашалі ноччу ехаць дахаты, бо каб паехалі днём - то ўвесь дзень сёння маглі б на мяжы пратусіць. Крыўдна, што на зваротным шляху патрапіліся на перавышэнні хуткасці - мінус 50 еўра даішніку ў кішэню(
да слова, Ульянка паводзілася цудоўна, да ночы нават з рэжыму не збілася, заснула ў 11, але пакуль пакаваліся, разбудзілі - і пачала яна капрызіць. У выніку толькі на мяжы закалыхалі. Потым прачнулася, калі нас даішнік стапануў. Ну і дома ўжо ў 5 раніцы пралупілася і давай тусіць. але разам з намі ўгаманілася. Дык прачнулася з намі толькі ў два дня! во якая сямейная салідарнасць) ну а для сябе я зрабіла выснову, што больш я на закупы не ездок. эканомія капеешная, а сілы вялікія. прынамсі, пакуль ня варта, лепш на Жданіках тое ж аўтакрэсла набыць. а ўсё гэтая мяжа!
на днях паглядзела фільм Жыццё цудоўнае
http://www.kinopoisk.ru/film/381/, даўно такога харошага кіна не глядзела. а цяпер во гляджу беларускі фільм Курэйчыка, нібыта забаронены, таксама нічога такі
http://www.kinopoisk.ru/film/652208/
а парайце мне харошага кіна?
Ірыс, віншую дачушку з юбілеем!
Гайка, я рада, што ўцябе ўсё наладжваецца! Хай дачка папраўляецца!
ну і ўсіх віншую з нагодамі і жадаю не хварэць! блін, як жа гемарна набіраць адным пальцам левай рукі...