16 сакавіка 2013 года Масленіца ў Дудутках!
16 сакавіка ў “Дудутках” вызваляюць Вясну з-пад зімняга палону! Святкуем Масленіцу разам!
З 12.00 госці будуць дапамагаць ратаваць маладую Вясну. Наведвальнікаў чакае насычаная анімацыйная праграма “Вызваленне Вясны”*:
Шляхецкія забавы(стральба з лука,перацягванне каната,валоданне баявой сякерай і мячом, рыцарскія баі);
Падарункі на масленічным слупе;
Пачастункі ды загадкі у намёце «У гасцях у бабулі Зімы»;
Цягам свята, цудоўныя песенькі, танцулькі, ды гульні ад гуртоў “Vuraj”, “Сябрынкі” і інш.;
Спальванне пудзіла "Зімы" ды карагоды вакол вогнішча напрыканцы свята.
Таксама для гасцей:
Гарачыя бліны, дранікі, шашлыкі пад адкрытым небам;
Кафэ «Дудуткі» і «Карчма», дзе можна паспрабаваць традыцыйныя беларускія стравы (дранічкі, хатнія каўбаскі, калдуны і інш);
«Панская гарэлка» а таксама алкагольные напоі на любы густ у бары «Шынок»;
Катанне на конях;
Рамесныя майстэрні (кузня, ганчарная майстэрня, майстэрні дрэваапрацоўкі, саломапляцення, лазапляцення, ткацтва).
*У праграме мерапрыемства магчымы змены! Пачатак у 12-00 гадзін!
Квіткі: дарослыя-60 тыс., школьнікі-30 тыс., дашкольнікам уваход вольны!
(c)