а может кто был или отмечал день рождение в кафе?мне просто нужен просторный зал для аннимации.... его аренда.ну и еда.....т.е аннимация самого кафе мне не важна
Напэўна не актуальна ўжо, але адкажу, можа каму іншаму прыдасца. Для варыянта недарогога, але цалкам прыстойнага дзіцячага свята са сваім (не кавярні) аніматарам.
Піца-ліга на Багдановіча, 143. (
http://pizza-liga.relax.by/)
Гэта сярэдніх памераў кавярня з даволі смачнай піцай, дэлікатным інтэр'ерам, прыемнай абслугай і проста душэўнай дырэктаркай.
Строга кажучы, яна, кавярня, не пазіцыянуецца дзіцячай. Але там ёсць так званая банкетная зала, аддзеленая ад асноўнай, з аптымальнай плошчай, кандыцыянерам (!!!) і абстаноўкай для дзіцячага свята з аніматарам. Месца дафіга. І нікому дзеці там не перашкаджаюць. Нашы там і скакалі і бегалі і танчылі абсалютна свабодна. Да таго ж кавярня спакойна ставіцца да сваёй (у сэнсе з сабой прынесенай) садавіны, цукерак, торцікаў. Дапамагаюць упрыгожыць шарыкамі і іншымі расцяжкамі, сурвэткамі, шпажкамі стол і крэслы.
Год таму я замаўляла там столік дзецям і стол у асноўнай зале для сваякоў. Мы сядзелі сабе, дзеці сабе. Проста выдатна.
А сёлета гэтая кавярня ўвогуле проста выратавала мне становішча.
Бо пачытаўшы водгукаў (і тут у тым ліку), але не быўшы там ні разу, замовіла за некалькі дзён да свята Налібокі. Дачка запрасіла сяброў. За пару дзён я прыехала замовіць у Налібокі ежу. І для пачатку папрасіла саму залу для дзяцей паказаць. Ну што сказаць? - афігела проста, як увайшла. Дыхаць там было проста няма чым! У 21-м ст. у кавярні адсутнічае кандзіцыянер! Мяне ў пот праз 30 сек. кінула, а што будзе з дзецьмі, якіх забаўляе аніматар? І гэта пры тым, што быў вечар і каля 23 градусаў усяго. А чё там у спякоту? Жэсць - адное слова.
Дый абстаноўка там так сабе. Чакала яўна большага.
Карацей, паслала іх па сутнасці куды падалей, параіўшы на будучыню людзей пра адсутнасць кандзіка і "душагубку" папярэджваць.
Так што, хто плануе Налібокі ў летні перыяд - майце на ўвазе. Духата там - даволі сур'ёзная праблема.