Дык так. Я і спрабую зразумець, мы аб адным рознымі словамі ці аб розным усё ж?наверное, можно и так посмотреть.
Я пра тое, што ў мяне няма ролі-ласкавай мамы, ролі - добрай жонкі, ролі - прыгожай жанчыны, ролі - адказнага ветлівага супрацоўніка, ролі - зручнай сяброўкі і ролі - талерантнага суразмоўцы.
Я мама розная (спакойная і псіхованая, мяккая і рэзкая месцамі, стрыманая і не вельмі), я жонка розная (спакойная і.........) я на працы розная (...) і ў транспарце і на сустрэчы (....) То бок я аднолькава розная паўсюль. Таму я не ў ролі. А проста вось цяпер раззлавалася, а праз 5 хвілін адыйду. У любой сітуацыі і любых абставінах. Мая задача проста максімальна свабодна сабой рознай валодаць.
І ў гэтым сэнсе, я без жартаў, мне форум рэальна дапамагае. Ён у нейкім сэнсе гульня, так. Бо тут мне нічога не будзе, калі я раптам захаплюся якім-небудзь адным бокам. А ў жыцці ёсць рызыка раніць дзіця, пакрыўдзіць мужа ці быць звольненай з працы.)))))
Хаця нават да форума я стаўлюся сур'ёзна. Бо тут жывыя людзі, многіх з якіх я ведаю асабіста, а некаторых проста люблю.)
Ну і кожным разе...Гульня для мяне не роўна ігра. Гэта па-руску гучыць аднолькава, а беларуская якраз добра дае мажлівасць адчуць нюансы.
Проста я не зусім разумею, што маецца на ўвазе пад прайграць...Саступіць? Наступіць сабе на горла, робячы штосьці, што няблізка? Быць гатовым, што тое, чым заняўся, у цябе не атрымаецца, і трэба будзе пайсці ў іншую плынь? Што?себя не ломать совсем, никаких компромисов, но готова проиграть.
Хочацца проста на адну тэрміналогію выйсці.) Бо пагаварыць цікава.)
І вось тут таксама. Я, напэўна, не вельмі нюансаў разумею. Мне маскі - ўвогуле рэч няблізкая. Дарэчы, па-мойму, гаварылі пра гэта калісьці ў нейкай тэме. Вольта там і г.д. Я нават слова самога не люблю. І на твары, нават дзіцячым, яна раздражняе.)))) Бо муляе, а то і сляды ад фарбы пакідае.)))))А еще ведь, что имеется в виду роль-маска или роль-стиль деятельности...
А роля - стыль, гэта як? Я стыльная "барышня", ціпа?
Последнее редактирование: