это везде как-то зафиксированной собой логично говорить одинаково, ИМХО.
Чаму зафіксаванай? Зафіксаваная я ў ролі якраз. Я - адказны і зручны супрацоўнік. Адпаведна, я заўжды сур'ёзная, спакойная, сканцэнтраваная, ніколі не спрачаюся, з усім пагаджаюся і гавару прыемныя словы начальніцы, нават калі ад яе выгляда ванітуе.
А гаварыць рознымі мовамі з рознымі, а месцамі і з аднымі і тымі ж людзьмі, і паводзіць сябе ў залежнасці і адпаведна сітуацыі - гэта натуральна для большасці людзей. Гэта такі момант вонкавы болей, я б сказала. У цябе спрашчаецца тон, ты пераходзіш на адпаведную лексіку ці манеру. Але калі ты не згодны - то ты ўсё адно нязгодны. Незалежна ад таго, што ты паміж сяброў.
Роўна як ты пагаджаешся з чымсьці не таму, што на працы, а таму што згодны. Разумееш?
Я не ведаю, як растлумачыць...Можа яно і гучыць супярэчліва, але я супярэчнасцяў для сябе не адчуваю.
І я не выключаю, дарэчы, што, мажліва, мы пра адно і тое ж з табой. Мажліва, ты зусім і не ў ролі на працы, я ж не ведаю. Але мяркуючы па тым, што ты пішаш, і як сама пачуваешся, мы такі не зусім аб адным.
І так, дзеля разумення, быць сабой, быць сапраўдным - не роўна быць гістэрычкай, нават калі да гэтага схільны. Сапраўдны - значыць, што ты паступаеш натуральным для сябе чынам. Значыць трэба натуральным жа чынам гістэрык пазбаўляцца. А не маскі з ролямі надзеваць. А так..атрымліваецца ты (у сэнсе, ты -фігуральна) - гістэрычка, проста часова ў ролі. Роля скончылася, гістэрычка засталася. Так? Дык у чым сэнс? Знайсці чарговую ролю?