Думаю, нас такі перанясуць, таму адкажу.
категорически запрещено:
1 Оскорбление чувств верующих
Я шчыра абразы ніякай не бачу. Нязручныя пытанні - так, адказы кшталту "меней жоўтай прэсы глядзіце" таксама. Але закрыццё людзей ад інфармацыі самога існавання факту не адмяняе, на жаль, ці на шчасце. Лагічней ведаць і правільна рэагаваць, чым рабіць выгляд. што гэта не пра нас.
этот разговор и попытки разобраться в психбеседке
Магу памыляцца, але ПРЫНЦЫПОВАЙ розніцы не бачу. Асабліва ў той частцы, з якой нашая (твая, мая, Солнцевай) прысутнасць там пачалася.
У кожнага "вера" (тут умоўна) свая. І я цалкам дапускаю, што хтосьці "верыць" і ў псіхалогію.

Што не адмяняе майго і іншых права ў яе не верыць, праўда? Але цікавіцца і цалкам прыстойна на гэту тэму размаўляць.
это вызов и провокация устраивать эту дискуссию в ветке консультации священника.
Цалкам не згодная. Галінка пачыналася з аднаго, а потым тэма стала цікава іншымі бакамі. Людзям адмовіць у праве пісаць толькі таму, што раздзел не той? Дыскусію потым можна і перанесці. Праблем-та...
не является разве нормальной формой дискуссии,уже принятой мною ранее
З'яўляецца. Я хіба пра тое? Я проста адзначыла падобнасць да іншай тэмы. І кардынальную змену роляў. Што здорава! Якія праблемы?
ты мне замечание сделала?
Ой! Проста гэтым разам мы па розны бок. І ўсяго.
Так без оппонентов и разговора не будет,
Абсалютна слушна.
Солнцева, дарэчы, узгадала...Ты напісала, што адчуваеш, як быццам штосьці павінна праваслаўю...З чаго такія адчуванні? Клятвы тут побач не праходзілі, а?

Ці яшчэ таго горш, не пабаюся гэтага слова "здрада"? Хіба можна трымацца за гэта пачуццё абавязку, асабліва там, дзе нашых думак, пачуццяў, светаадчуванняў і інш. тычыцца?

Каму ты што павінна?