Igra,
Я паспрабую апошні разочак і кіну дурное...)))
Наконт "нішто чалавечае нам не чужое" ясна. Але на той абсалют, які сутнасць і асноўная ідэя хрысціянства, ніхто ж не замахваецца...Роўна як і на саміх хрысціян ніхто не нападае...Таму матывы такой шалёнай абароны не вельмі зразумелыя...
Першапачаткова гаворка адно пра розныя меркаванні ішла...І склалася ўражанне, што права на іншы чым у саміх праваслаўных погляд на нейкія рэчы і на само праваслаўе проста не дадзена. Гэта першае, што бянтэжыць. Непасрэдна тут, маю на ўвазе.
Другое. Мне шчыра незразумела, чым можа зачапіць ідэю хрысціянства прызнанне таго факту, што асобныя са святароў часам не маюць рацыі, што са словамі іхнымі, а менавіта: тут, тут, і тут, мы (вы, то бок) не згодныя, а вось тут - цалкам падтрымліваем. Чаму замоўчванне - прызнаецца лепшым выйсцем? Пры тым, што агучваецца, што мы ўсе людзі, і святары, уласна кажучы, таксама.
Чаму нельга выказаць сваё меркаванне ў дачыненні да нейкіх момантаў? Гэта, ІМХО, толькі на плюс праваслаўю. Ведаць (тым, хто не ўнутры, маю на ўвазе), што праваслаўныя, падтрымліваючы саму ідэю, здольныя тым не менш крытычна глядзець і на сябе і на тых, хто іх прадстаўляе фактычна, выказваючыся, лічы, ад іх імя у сродках масавай інфармацыі і падобным, важна, ІМХО. Важна разумець, што не знішчаецца чалавек як асоба, не робіцца выхалашчаным адэптам, а несучы ў сабе святло, ідэю любові, веру застаецца тым не менш ёю, асобай, са сваім меркаваннем, стаўленнем і г.д. Апраўдванне ж відавочных недарэчнасцяў любой цаной, пагаджэнне такім чынам з імі, абарона не самых лепшых учынкаў ці словаў прадстаўнікоў царквы з імпэтам, вартым лепшага прымянення, толькі дыскрыдытуе царкву як сукупнасць вернікаў, ІМХО... Дазваляе думаць, што вызначальным з'яўляецца не тое, чым ёсць чалавек, не тое, што ён сабой нясе, а адно сам факт ягонай прыналежнасці да сваіх...
Калі павагі вартым прызнаецца лепш нехта невыразнага выгляду з яйкамі і ледзь не гарэлкай у кошыку каля царквы на Вялікдзень, чым той, хто нясе тую ж ідэю хрысціянства ўсім сэрцам толькі ў іншых сценах і ў іншай форме, дык гэта штурхае да непрыемнай думкі, што ідэя-та і сутнасць не галоўнае...Што "абсалют" іншы нейкі...
Пардон, калі зноўку не тое і не так...Але я старалася...)))
Igra,
і яшчэ, да цябе непасрэдна, калі дазволіш...Мне падаецца, што колькі месяцаў таму мы ўжо вялі гаворку ў гэтай тэме. І збольшага склалася ўражанне, што ты якраз нармальна ставішся да таго, каб і меркаванне сваё выказаць і нейкія пытанні агучыць....З таго часу змянілася штосьці? Ці сам градус гаворкі павысіўся? Чаму нам зрабілася так цяжка (за выключэннем хіба апошніх постаў) размаўляць на гэтую тэму? Не адказвай, клск, калі пытанне некарэктнае, ці калі проста не хацелася б адказваць...Я не настойваю ні ў якім разе...